Беларуская лёгкаатлетка, якая выступае за Польшчу, распавяла пра сваю сям'ю, якая засталася ў Беларусі. Яны не бачылася каля пяці год, піша «Белсат».

«У бацькоў шмат праблем», — сказала спартоўка ў інтэрвʼю польскаму выданню Sport.pl.
Паводле яе, яна не бачылася з бацькамі з 2021 года. «Застаюцца толькі часам відэаразмовы. Але здаралася, што некалькі месяцаў запар нават так не ўдавалася пабачыцца, бо да бацькоў прыходзілі розныя людзі і гэта было б для іх небяспечна», — прызналася Крысціна Ціманоўская.
Яна таксама патлумачыла, чаму не можа пабачыцца са сваякамі: «Сітуацыя такая: мой бацька знаходзіцца пад хатнім арыштам. А мама побач з ім». Спартоўка не ўдакладніла прычынаў.
Ціманоўская лічыць, што спартоўцам, і ў прыватнасці тэнісістцы Арыне Сабаленцы, «варта паспрабаваць зрабіць хоць што-небудзь для палітвязняў». Яна сама хацела б дапамагчы палітзняволенай лёгкаатлетцы Ганне Шпак, асуджанай у лютым 2025 года на тры з паловай гады па справе Гаюна.
«Але што я магу? Напісаць у Instagram, што яна несправядліва знаходзіцца ў зняволенні? Гэтым я нічога не даб’юся», — дадала бягуха.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары
А што большае могуць іншыя спартоўцы, да якіх Ціманоўская зьвяртаецца, каб дабіцца выніку ?