Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён
Прэзідэнт ЗША лічыць імаверным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.

Дональд Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён. Пра гэта The Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.
Паводле звестак газеты, Трамп у прыватных размовах з супрацоўнікамі выказаў сумневы ў тым, што Іран выканае яго патрабаванні, і заявіў, што лічыць верагодным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.
Незадоўга да публікацыі WSJ міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы паведаміў, што Тэгеран перадаў ЗША мірны план, які прадугледжвае сямідзённы адлік да адкрыцця Армузскага праліва і прыпынення баявых дзеянняў у рэгіёне.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары