Грамадства22

Прадпрымальнік на прысядзібным участку вырошчваў цюльпаны ў прамысловых маштабах

Пад увагу падатковых органаў трапіла дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка Д., які ўвозіў у Беларусь цыбуліны цюльпанаў і вырошчваў з іх кветкі, якія пасля прадаваў за межы краіны.

Фота: magnific.com

Прадпрымальнік арганізаваў вытворчасць на зямельным участку, які быў выдзелены для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Такі рэжым прадугледжвае льготы і падатковыя прэферэнцыі. Асабістая падсобная гаспадарка прызначаная для грамадзян, якія самастойна вырабляюць прадукцыю на сваім участку для ўласных патрэб і могуць прадаваць яе лішкі.

Падчас праверкі высветлілася, што на самой справе на ўчастку вялася камерцыйная дзейнасць. Там 13 чалавек без афіцыйнага працаўладкавання займаліся зразаннем і ўпакоўкай цюльпанаў. Акрамя таго, да адпраўкі за мяжу рыхтавалі больш за 520 тысяч кветак.

Паводле вынікаў праверкі было ўстаноўлена, што за чатыры гады ІП Д. рэалізаваў за межы Беларусі больш за 2,2 мільёна цюльпанаў. Выручка ад гэтай дзейнасці склала 388 тысяч рублёў.

Прадпрымальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле часткі 3 артыкула 13.3 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яму прызначылі штраф у памеры 4,5 тысячы рублёў, а таксама канфіскавалі 5% даходу, атрыманага ў выніку незаконнай дзейнасці, — 19,4 тысячы рублёў.

Каментары2

  • д
    25.09.2026
    дык ён і прадаваў лішкі
  • ип
    25.09.2026
    При лукашизме миллионы разрешено зарабатывать только одной семейке.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю2

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць