Эканоміка

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць

Разлікі ў Беларусі адбываюцца выключна ў беларускіх рублях, але ёсць спосаб, які дазваляе фізічным асобам разлічвацца ў далярах ці еўра. Многія пра такую магчымасць нават не здагадваюцца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Разлік у валюце забаронены, але ёсць нюанс

У Беларусі гістарычна так склалася, што цэны на нерухомасць, аўтамабілі і іншы дарагі транспарт прывязаныя да даляра.

Пры гэтым разлікі ў валюце закон забараняе, хоць дэ-факта здзелкі, пры якіх фізічныя асобы разлічваюцца паміж сабой наяўнымі далярамі ці еўра, — звычайная справа.

Нягледзячы на распаўсюджанасць такіх аперацый, фармальна яны з'яўляюцца даволі грубым парушэннем закону, якое прадугледжвае штраф ад 50 да 100 базавых з патэнцыйнай канфіскацыяй грошай. Апроч таго, такія разлікі нясуць дадатковыя рызыкі ў выглядзе атрымання фальшывых купюр.

Але ў Беларусі існуе цалкам законны спосаб для фізічных асобаў разлічыцца далярамі, еўра ці іншай валютай за кватэру або машыну і пры гэтым быць упэўненымі ў тым, што купюры не фальшывыя.

Як такое магчыма?

Рэч у тым, што шэраг банкаў прапануе сваё пасрэдніцтва пры разліку за нерухомасць або машыну ў валюце.

Схема працуе так: прадавец і пакупнік знаходзяць банк, які аказвае паслугі па бяспечным разліку (у розных банках назва паслугі можа адрознівацца: «Бяспечная здзелка», «Надзейны плацеж» і гэтак далей).

Скрыншот: bsb.by

У аддзяленні банка заключаецца трохбаковая дамова паміж прадаўцом, банкам і пакупніком.

Банк адкрывае па два рахункі пакупніку і прадаўцу: адзін у беларускіх рублях, другі — у валюце.

Далей пакупнік уносіць у касу наяўныя даляры або іншую валюту, супрацоўнік банка правярае грошы і па спецыяльным курсе абменьвае на рублі ды залічвае на рублёвы рахунак пакупніка.

Пасля грошы пераводзяць на рублёвы рахунак прадаўца і зноў жа па спецыяльным курсе абменьваюць на даляры, якія прадавец можа адразу забраць наяўнымі.

Скрыншот: belveb.by

Усё прасцей, чым магло здавацца 

Прычым на сайтах некаторых банкаў у апісанні паслугі адразу пазначана, што выдача наяўнай замежнай валюты прадаўцу ажыццяўляецца толькі купюрамі, прынятымі ад пакупніка.

Паколькі для падобных аперацый банкамі вызначаецца «індывідуальны» курс, выдаткі на такія здзелкі можна назваць мінімальнымі.

У залежнасці ад сумы і банка такая аперацыя абыдзецца ў 100—500 рублёў.

Пры гэтым будуць выкананы ўсе фармальнасці, якія патрабуюць разліку па дамове за кватэру або машыну ў рублях, а прадавец будзе на 100% упэўнены, што з ім разлічыліся сапраўднымі купюрамі, бо банк правярае грошы перад тым, як прыняць іх у пакупніка.

Сам працэс даволі хуткі і ў залежнасці ад сумы займае каля 30 хвілін.

Такім чынам, беларусы дэ-факта маюць магчымасць цалкам законна ажыццяўляць разлікі ў валюце пры куплі-продажы нерухомасці або аўтамабіля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць