Святлана Ціханоўская заклікала не заключаць гандлёвыя пагадненні з беларускімі ўладамі на фоне анансаванай ЗША буйной здзелкі па закупцы беларускіх калійных угнаенняў. Пра гэта лідарка беларускіх дэмакратычных сіл заявіла 22 верасня ў інтэрв’ю Deutsche Welle на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

«Мой пасыл такі: цяпер не час гандляваць з дыктатарамі», — сказала Ціханоўская.
Яна падзякавала спецпасланніку прэзідэнта ЗША Джону Коўлу за намаганні дзеля вызвалення яшчэ 25 беларускіх палітвязняў. Пры гэтым Ціханоўская падкрэсліла, што важна, каб гуманітарны кірунак не перарос у палітычны і каб Аляксандра Лукашэнку не прызналі прэзідэнтам Беларусі, бо беларускі народ яго не падтрымлівае.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл выказала спадзяванне, што адміністрацыя Дональда Трампа зможа дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў, не робячы пры гэтым, на яе думку, празмерных саступак Лукашэнку.
У размове з DW Ціханоўская таксама заявіла, што сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пытаннем бяспекі ўсяго рэгіёну. Яна заклікала заходнія краіны, падтрымліваючы Украіну, адначасова ўлічваць і беларускі аспект.
Паводле яе, пры вырашэнні пытання вайны ва Украіне неабходна не выпускаць з увагі Беларусь. Ціханоўская заявіла, што нельга дапусціць страты незалежнасці краіны, а Лукашэнка, паводле яе слоў, «распрадае» суверэнітэт Беларусі Расіі.
Ціханоўская ў Нью-Ёрку ўзяла ўдзел у міністэрскай сустрэчы
Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН
Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія
Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго
Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі
Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку
Каментары
1. Спыненне рэпрэсій
2. Вызваленне ўсіх палітзняволеных
3. Правядзенне свабодных выбараў у Парламент
4. Правядзенне датэрміновых свабодных выбараў Прэзідэнта
У адваротным выпадку, санкцыі мусяць захоўвацца!
Брава, Трамп!
Пара ўжо было даўно!