Ежа

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?

Сезон вінаграду ў самым разгары: прылаўкі крам і рынкаў стракацяць гронкамі ўсіх адценняў — ад празрыста-зялёнага да амаль чорнага. Але ці ўсе яны аднолькава карысныя для нашага здароўя? Чым адрозніваюцца розныя сарты, адкуль бярэцца белы налёт на скурцы і што пра гэтую ягаду гавораць апошнія навуковыя даследаванні, расказвае FitBook.de.

Фота: выданне «Віцьбічы»

Вінаград у асноўным складаецца з вады, але разам з тым утрымлівае розныя вітаміны і мінералы. У 100 грамах ягад каля 72 кілакалорый і прыкладна 15 грамаў вугляводаў, а бялку і тлушчу менш за адзін грам. Таксама ў такой порцыі змяшчаецца каля 1,6 грама клятчаткі.

З мінералаў асабліва вылучаецца калій: яго каля 200 міліграмаў на 100 грамаў. Ён неабходны для нармальнай працы мышцаў і нервовай сістэмы, а таксама ўдзельнічае ў рэгуляванні артэрыяльнага ціску. У вінаградзе ёсць таксама магній, кальцый, жалеза і фосфар.

Ёсць у вінаградзе і вітаміны C, B1, B2 і B6. Акрамя таго, 100 грамаў ягад утрымліваюць каля 43 мікраграмаў фалату, які патрэбны арганізму, у прыватнасці, для дзялення клетак і крыватварэння.

Значная частка вугляводаў у вінаградзе прыпадае на фруктозу і глюкозу. Таму людзям з дыябетам варта ўлічваць, што вінаград можа ўплываць на ўзровень цукру ў крыві.

Клятчатка ў вінаградзе спрыяе страваванню, але вялікая порцыя можа мець і адваротны эфект. Праз высокае ўтрыманне фруктозы і клятчаткі ў ягадах могуць узнікнуць уздуцце жывата, боль або дыярэя.

Калі такія сімптомы рэгулярна ўзнікаюць пасля вінаграду ці іншых прадуктаў з вялікай колькасцю фруктозы, адной з магчымых прычын можа быць парушэнне яе ўсмоктвання. У такім выпадку тонкі кішэчнік засвойвае фруктозу толькі часткова, таму большая яе колькасць трапляе ў тоўсты кішэчнік і можа выклікаць непрыемныя сімптомы.

Пры жаданні схуднець адмаўляцца ад вінаграду неабавязкова. У ім амаль няма тлушчу, а дзякуючы салодкаму смаку ён можа стаць альтэрнатывай прысмакам. Але праз даволі высокае ўтрыманне цукру варта сачыць за памерам порцыі.

А вось так званыя «вінаградныя дыеты», пры якіх пэўны час ядуць амаль выключна вінаград, не рэкамендуюцца. Такое харчаванне занадта аднастайнае і не забяспечвае арганізм усімі неабходнымі рэчывамі, у прыватнасці дастатковай колькасцю бялку.

Колер мае значэнне

Адценне ягад вызначаецца не толькі сартавымі асаблівасцямі, але і канцэнтрацыяй карысных фітахімічных злучэнняў. Хоць светлыя сарты выдатна асвяжаюць і багатыя вітамінамі, спецыялісты па харчаванні аддаюць перавагу цёмна-сінім, фіялетавым і чырвоным гронкам.

Справа ў тым, што насычаны колер ягадам надаюць антацыяны і флаваноіды — прыродныя пігменты з магутнымі антыаксідантнымі ўласцівасцямі. Яны нейтралізуюць свабодныя радыкалы, памяншаюць хранічныя запаленчыя працэсы ў арганізме і абараняюць клеткавыя мембраны ад пашкоджанняў і заўчаснага старэння.

У скурцы вінаграду таксама змяшчаецца рэсвератрол. Гэта расліннае рэчыва вывучаюць у сувязі з яго магчымым уплывам на здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы. Аднак сама наяўнасць такіх рэчываў у вінаградзе яшчэ не азначае, што яго ўжыванне можа прадухіліць пэўныя захворванні.

Дылема з костачкамі

Шмат хто выбірае вінаград без костачак. Аднак калі костачкі не перашкаджаюць, можна смела выбіраць і сарты з імі. Другасныя раслінныя рэчывы і клятчатка змяшчаюцца не толькі ў мякаці і скурцы, але і ў саміх костачках.

З іх таксама вырабляюць вінаградны алей, у якім шмат поліненасычаных тлустых кіслот. Пры некаторых захворваннях кішэчніка костачкі могуць пераносіцца горш, таму ў такіх выпадках лепш выбіраць вінаград без іх.

Што паказваюць даследаванні

Навукоўцы выявілі, што ўжыванне вінаграду і прадуктаў з яго можа крыху зніжаць артэрыяльны ціск, хоць эфект невялікі і не можа замяніць лячэнне гіпертаніі.

У некаторых даследаваннях працяглае ўжыванне вінаградных прадуктаў таксама суправаджалася паляпшэннем памяці, канцэнтрацыі і здольнасці вырашаць задачы. А пры кароткачасовым ужыванні ўдзельнікі хутчэй рэагавалі ў некаторых тэстах.

Ёсць цікавыя вынікі і адносна зроку і мікрабіёму. У невялікім даследаванні ў пажылых людзей, якія ўжывалі 46 грамаў сублімаванага парашку са сталовага вінаграду штодня, павялічылася колькасць некаторых ахоўных пігментаў у сятчатцы. Іншы эксперымент выявіў змены ў колькасці асобных кішэчных бактэрый, але пакуль невядома, якое значэнне яны маюць для здароўя.

Аднак гэтыя вынікі не даказваюць, што вінаград можа прадухіляць захворванні: многія даследаванні былі невялікімі, а ў частцы з іх выкарыстоўвалі не свежыя ягады, а вінаградны парашок ці іншыя прадукты з вінаграду.

Як выбіраць, мыць і захоўваць

Купляючы вінаград, варта памятаць што ён не паспявае пасля збору. Таму варта выбіраць толькі саспелыя і пругкія гронкі. Белы матавы налёт на скурцы не павінен насцярожваць: гэта натуральны васковы слой, які абараняе ягады ад высыхання і лічыцца прыкметай якасці.

Перад ужываннем вінаград варта старанна прамыць пад праточнай вадой. Гэта дапамагае выдаліць рэшткі сродкаў, якімі расліны маглі апрацоўваць ад шкоднікаў і хвароб. А вось мыць гронкі загадзя не варта. Лепш рабіць гэта непасрэдна перад ужываннем. У халадзільніку вінаград у залежнасці ад яго стану можа захоўвацца адзін-два тыдні.

Што да кулінарыі, дык вінаград пасуе не толькі для асобнага перакусу. Ён цудоўна падкрэслівае смак вытрыманых і блакітных сыроў, дадае сакавітасці мясным салатам і кашам. А памытыя і замарожаныя ягады можна выкарыстоўваць як прыгожую і смачную альтэрнатыву кубікам лёду ў халодных напоях і кактэйлях.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць