Свет44

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША

Калі раней нафта РФ прадавалася ў Індыі са значнымі зніжкамі, якія дазвалялі эканоміць некалькі мільярдаў даляраў на год, то цяпер яна каштуе даражэй за марку Brent.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі і Уладзімір Пуцін, фота Contributor/Getty Images

Індыйскія НПЗ могуць практычна ўдвая скараціць долю расейскай нафты ў імпарце праз закон аб «пякельных санкцыях», які на мінулым тыдні падпісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамілі Bloomberg знаёмыя з пытаннем крыніцы.

У гэтым годзе доля расійскіх бараляў на індыйскім рынку дасягала 40%, а ў асобныя месяцы — у чэрвені і ліпені — перавышала 50% праз блакаду Армузскага праліва, які паралізаваў нафтавыя пастаўкі з Блізкага Усходу.

З-за «закона Грэма», які дазваляе Дональду Трампу ўводзіць мыты да 100% у дачыненні да найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты, Індыя можа скараціць яе долю ў імпарце да 20-30% у найбліжэйшай перспектыве, сказалі крыніцы Bloomberg.

«Таксічныя» баралі расійскага паходжання ўжо не такія выгадныя індыйскім НПЗ, якія закупляюць на сусветным рынку ад 4 да 6 млн бараляў штодня, кампенсуючы за кошт імпарту 90% патрэб у нафце, піша Moscow Times.

Калі раней нафта РФ прадавалася ў Індыі са значнымі зніжкамі, якія дазвалялі эканоміць некалькі мільярдаў даляраў на год, то цяпер яна каштуе даражэй за марку Brent. На мінулым тыдні кошт гатунку Urals у індыйскіх партах дасягаў $133 за барэль, адзначае Bloomberg са спасылкай на звесткі Argus.

Згодна з «законам Грэма», пад 100‑працэнтныя мыты могуць патрапіць 5 найбуйнейшых краін пакупнікоў расійскай нафты за апошнія 12 месяцаў, а таксама пяцёрка дзяржаў, якія больш за ўсё дапамагаюць Крамлю абыходзіць санкцыі. Афіцыйна МЗС Індыі заявіла, што мае намер абараняць нацыянальныя інтарэсы, і прыгразіла ЗША «наступствамі» для двухбаковых адносін.

Але пры гучных дэкларацыях індыйскія НПЗ ужо зніжаюць закупкі: у верасні гэта 1,9 млн барэляў на дзень супраць 2,8 млн у ліпені.

«У канцы мінулага года, калі пад амерыканскія санкцыі трапілі «Раснафта» і «Лукойл» Індыя зніжала імпарт нафты з Расіі ўдвая-да 0,9 млн барэляў за дзень.

Фактычна пры поўным ужыванні санкцый адзіным пакупніком барэляў у РФ мог застацца НПЗ Nayara Energy, які належыць «Раснафце», наракаў тады эксперт Аляксей Громаў.

Згодна з «законам Грэма», прэзідэнт ЗША на працягу 30 дзён можа як увесці мыты, так і адмовіцца іх уводзіць з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, або спачатку ўвесці, але пасля скасаваць або прыпыніць іх дзеянне, зноў жа, зыходзячы з інтарэсаў нацбяспекі, нагадвае Наталля Мільчакова, вядучы аналітык Freedom Global.

Імавернасць таго, што Трамп скарыстаецца сваімі паўнамоцтвамі ёсць, мяркуе яна: закон дае яму юрыдычную магчымасць аднаўлення «вайны мытаў» з Кітаем і Індыяй у абыход пастановы амерыканскага суда аб скасаванні ўведзеных у 2025 годзе імпартных тарыфаў для ўсіх краін свету.

«Такім чынам, дакумент тэарэтычна можа стаць для Трампа вагаром ціску на дзяржавы, якія закупляюць расейскую нафту, каб дамагчыся для амерыканскіх тавараў (перш за ўсё сельскагаспадарчай прадукцыі) найлепшых умоў доступу на іх рынкі», — паказвае Мільчакова.

Каментары4

  • дзе ЭЗ санкцыі на Індыю за фінансаванне вайны ?
    22.09.2026
    Хмм, мяне мая краіна цікавіць ў 1ю чаргу, дзе ЭЗ санкцыі на Індыю за фінансаванне вайны ?
  • Ну что же вы
    22.09.2026
    Хмм, были новости, что некоторые НПЗ полностью отказались от российской нефти я которые работают на Европу. До этого как раз были разговоры, что они откажутся, откажутся, когда закончатся действующие контракты. Это было да.
  • барадзед
    22.09.2026
    калі urals каштуе больш за brent то відавочна яго купляць стануць менш
    да чаго тут санкцыі не зразумела

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН9

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць