Здарэнні33

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць

Падчас сваркі беларус, як сцвярджае паліцыя, пагражаў таксісту забойствам.

У Варшаве затрымалі 46‑гадовага беларуса, які пасля паездкі на таксі адмовіўся плаціць за праезд, а затым, паводле звестак паліцыі, пагражаў кіроўцу і пашкодзіў аўтамабіль. Высветлілася, што раней мужчыну ўжо абавязалі пакінуць Польшчу. Пасля затрымання яго перадалі Памежнай службе, паведамляе Most.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Саснкоўскага ў раёне Урсус. Паводле папярэдніх звестак паліцыі, пасля прыбыцця на ўказаны адрас пасажыр адмовіўся плаціць за паездку. Паміж ім і кіроўцам узнік канфлікт. Падчас сваркі беларус, як сцвярджае паліцыя, пагражаў таксісту забойствам.

Паліцыя паведамляе, што кіроўца ўспрыняў пагрозы сур'ёзна і асцерагаўся, што мужчына можа іх выканаць.

Акрамя таго, пасажыр, як мяркуецца, ударыў нагой у крыло аўтамабіля. Уладальнік таксі ацаніў шкоду прыкладна на тысячу злотых (230 еўра).

46‑гадовага беларуса затрымалі. Яму выставілі абвінавачанні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса Польшчы аб пагрозах і пашкоджанні маёмасці.

Падчас праверкі высветлілася, што раней у дачыненні да мужчыны ўжо было вынесена рашэнне, якое абавязвала яго пакінуць Польшчу.

Пасля затрымання беларуса перадалі Памежнай службе. Там павінны правесці далейшыя дзеянні, звязаныя з яго выдварэннем з краіны.

Каментары3

  • Белорусский мир
    22.09.2026
    Новые эвропейцы з-пад Жабiнкi. Уехалi самые умные.
  • Беларус
    22.09.2026
    А когда толк самое делают поляки, на них даже уголовное дело не заведут.
  • Indrid Cold
    22.09.2026
    Белорусский мир, нічога хутка да вас вернецца, на перадзелку

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць