Меркаванні3030

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму

У Расіі па-ранейшаму «ўсё схвачана, за ўсё заплачана». Але хоць антыпуцінская апазіцыя і не здолела супрацьпаставіць адзіны план дзеянняў, унутраная страсць у рэжыме таксама на вачах згасае, піша Мікола Бугай пра вынікі выбараў у расійскую Думу.

Эла Памфілава ў Расіі займае тую ж пазіцыю, якую ў Беларусі доўгі час займала Лідзія Ярмошына, — старшыні ЦВК. На фота — 21 верасня 2026 года, AP Photo / Pavel Bednyakov

Зняццё з выбараў партыі «Яблык» — апошняй, якая нерашуча выступала супраць вайны, было найлепшым сацыялагічным знакам, што немаленькая частка расійскага грамадства гатовая кансалідавацца вакол любой антываеннай альтэрнатывы — хоць якой. Інакш бы «Яблыка» не забаранялі, як яго не забаранялі на ранейшых выбарах.

20 верасня расійскай апазіцыі не ўдалося дасягнуць таго, што здолелі беларусы ў 2020‑м — паказаць, што кароль голы, што людзі хочуць іншага.

Гэта адбылося таму, што антываенная частка расійскага грамадства застаецца ў перманентна раздробленым стане. Адны заклікалі да байкоту, другія — за галасаванне супраць «Адзінай Расіі». Трэція выступалі за псеўдаліберальных «Новых людзей» — маўляў, яны найменшае зло, чацвёртыя — за выкрэсліванне ўсіх. Навальная і Кац прапанавалі складаны для масавага выбаршчыка прынцып — «галасаванне за самага моцнага канкурэнта «Адзінай Расіі» ў той ці іншай акрузе» і галасаванне па партыйных спісах за хоць якую партыю, абы не за «Адзіную Расію». Можна падумаць, што ў вас свабодныя выбары.

Яны таксама заклікалі паўтарыць тое, што эфектна здзейснілі беларусы ў 2020-м: прыйсці на ўчасткі ў вызначаны час. Толькі што смелых беларусаў была крытычная маса тады, а ў Расіі яе цяпер няма, таму і гэтая ідэя не спрацавала.

«Яны сядзяць за мяжою і вамі маніпулююць», — адважна запярэчыў удаве Навальнага старшыня партыі «Яблык».

Карацей, хто ў лес, хто па дровы, а тайга ў Расіі бязмежная.

Пры гэтым выразна заўважная і страта рэжымам унутранай энергіі.

Ускосныя сігналы — выказванні ў сацсетках ці, дакладней, масавае маўчанне ў сацсетках, галасаванкі ў тэлеграме, якія ўладам даводзілася пастфактум накручваць — паказваюць нам, што вайна стаміла нават шавіністычную частку грамадства, аўдыторыю Z-каналаў.

Ёсць разгалінаваны рэпрэсіўны апарат, ёсць самая дарагая ў свеце машына прапаганды: нават Кітай такой не мае. Але няма ніякіх прыкмет, што рэжым Пуціна выклікае ранейшы энтузіязм. 99,9% за Кадырава ёсць, а энтузіязму нуль. Усё змацавана па прынцыпе «ўсё схвачана, за ўсё заплачана», а ўнутраная страсць згасае.

Гэта не азначае непазбежнасці перамен. Калі такая сістэма мае рэсурсы, яна можа рухацца на іх доўга, а то і да змены сістэмы каардынат.

Агенты рэжыму будуць і далей рабіць усё — ад маніпуляцый да забойстваў, каб адзінага лідара, адзінага цэнтра апазіцыі не з’явілася.

Гэта таксама тлумачыць, чаму гэтая бойня працягваецца — патрэбныя імперыялістычныя поспехі.

Але, на маю сціплую думку, калі нейкія колы з атачэння Пуціна ці пераемнік Пуціна захочуць змяніць курс, ім таксама ёсць на чым сыграць і на каго абаперціся.

Каментары30

  • Рацыя
    21.09.2026
    Менавіта так! У Беларусі, дзякуючы намаганням Нацыянальнай лідаркі і яе дарадцаў, ніякай раздробленасці няма і ўсе згуртаваныя вакол нашай Прэзідэнткі і ясна нацэленыя на перамогу.
  • Дзікпікавіч
    21.09.2026
    Выдаць чарговую прэмію ці нават ордэн
  • Тру
    21.09.2026
    Дзіўна, што, нават атрымаўшы паганы, але рэальны досвед 2020-га года, аўтар дагэтуль мысліць катэгорыямі фрыгіднай электаральнай дэмакратыі (як і расейская апазіцыя). Маўляў, трэба было паказаць, колькі нас, і праз гэта меў стацца нейкі цуд. І, што галоўнае, — каму вы хочаце гэта паказаць? Пуціну? Трампу? ЕС? Што вы хочаце атрымаць за гэтую дэманстрацыю? Капітуляцыю ўсіх вежаў Крамля? Глыбокую занепакоенасць?

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць