Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, што прайшлі ў Расіі 18‑20 верасня, дэпутатамі Дзярждумы стануць 86 удзельнікаў вайны супраць Украіны, вылучаных «Адзінай Расіяй», паведаміў сакратар генсавета партыі Уладзімір Якушаў на прэс-канферэнцыі па выніках галасавання.
«Гэта такі сур'ёзны ўклад. Пакуль гэта папярэднія вынікі, але гэты фактар вельмі важны. Пра гэта казаў і прэзідэнт. Кожны год мы дапамагаем удзельнікам «СВА» станавіцца спачатку кандыдатамі, а потым атрымліваць мандаты на муніцыпальных выбарах, а цяпер — і на федэральных. У далейшым мы плануем актыўна працаваць з імі як з прадстаўнікамі ніжняй палаты парламента», — заявіў Якушаў.
Паводле папярэдніх падлікаў, «Адзіная Расія» можа атрымаць ад 348 да 356 месцаў у Дзярждуме новага склікання. Гэта стане найбуйнейшым прадстаўніцтвам партыі ў парламенце за ўсю яе гісторыю.
Пасля апрацоўкі 94,41% пратаколаў «Адзіная Расія» набірае па партыйных спісах 57,83% галасоў і лідзіруе ў 209 з 225 аднамандатных акругаў.
Выніковая колькасць месцаў залежыць ад выніку «Справядлівай Расіі», якая з 4,96% пакуль не пераадольвае пяціпрацэнтны бар'ер.

Каментары
Будзе болей дыпламатычных скандалаў з усімі суседзямі, на тэрыторыі якіх рашка вуснамі сваіх дэпутатаў-акупантаў заявіць нейкія "гістарычныя правы". Што ж, тым хутчэй разваліцца маскоўская псеўдаінтэграцыя.