Усяго патроху66

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай

А выступалі расійскія спявачкі Люся Чабоціна і Ева Польна.

«Зубр-фэст» праходзіў 25‑26 верасня ў Белавежскай пушчы. Адзін з блогераў, які там пабываў, пахваліўся, што іх шчодра частавалі зубрацінай.

«Я крышачку засмучаны, што ем зубра, але смачна», — пракаментаваў у адным са сваіх ролікаў блогер Пал Ваныч.

Скрыншот: @palvanych / TikTok

@palvanych

Зубрфест 2026 Фестиваль активного семейного отдыха Беловежская пуща палваныч кобрин брест минск новости

♬ оригинальный звук - ПалВаныч

На дэгустацыйнай талерцы ў кадры бачна, што, акрамя мяса зубра, блогерам падавалі каўбасу з дзікоў, аленіну і качку.

Скрыншот: @palvanych / TikTok

У каментарах многія беларусы не ацанілі дэгустацыю зубра ў запаведніку і тым больш на фестывалі, які пазіцыянуе сябе як экалагічны і названы ў гонар аднаго з галоўных сімвалаў Беларусі.

«Зубр жа ў Чырвонай кнізе», — абураюцца ў каментарах. На сёння зубр у Беларусі з’яўляецца падахоўным відам і мае Ⅲ катэгорыю Чырвонай кнігі, від лічыцца адноўленым і якому цяпер не пагражае выміранне.

Дадаткова людзі крытыкавалі салюты ў пушчы і сам выбар лакацыі для фестывалю, які так ці інакш парушае спакой для дзікіх жывёл і птушак.

«Гэта ж запаведнік! Увесь сэнс гэтага месца — у яго цішыні і прыроднай чысціні»,

«Няўжо не знайшлося іншых пляцовак, навошта рабіць светла-музычнае шоу ў лесе?!» — задаваліся пытаннямі беларусы, калі арганізатары толькі анансавалі праграму.

Артыстамі на «Зубр-фэсце» сталі, з большага, госці з Расіі: рэпер Антоха МС, спявачка Люся Чабоціна, расійская група PIZZA, а таксама хэдлайнеры — Ева Польна і Ігар Мікалаеў. Беларусаў на сцэне прадстаўляў гурт «Дразды» і Герман Цітоў разам з маладымі выканаўцамі Насцяй Краўчанка і Мікітам Бялько.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык ужо паабяцаў, што ў наступным годзе «Зубр-фэст» стане «яшчэ больш маштабным».

Каментары6

  • Гена
    27.09.2026
    Чэрцi рускiе зубраеды прыехалi каб пачаставаць зубрацiнай.
  • Пацьвярджэньня
    27.09.2026
    ЖРАААААААЦЬ!111!1!!!!!11!
  • Аналитик
    27.09.2026
    В Беларуси будущего организаторов этой вакханалии посадят

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць