Усяго патроху88

Што, калі б у прыродзе не было драпежнікаў? Прыклад аднаго вострава паказаў, што гэта зусім не рай

У 2020 годзе вада адрэзала ад сушы кенійскі паўвостраў, пакінуўшы сотні зебр, антылоп і жырафаў у поўнай бяспецы ад ільвоў і гіен. Здавалася б, ідэальны прытулак для траваедных, аднак навукоўцы ўбачылі зусім іншую карціну. З падрабязнасцямі знаёміць IFLScience.

Зебры на востраве Крэсент. З 2020 года жывёлы тут фактычна ізаляваныя ад мацерыка. Фота: youngwildfree.be

Востраў Крэсент на возеры Найваша, прыкладна за 80 кіламетраў ад сталіцы Кеніі Найробі, уяўляе сабой кратар старажытнага вулкана. Гістарычна гэты кавалак зямлі быў то паўвостравам, то востравам. Калі вада спадала, жывёлы свабодна перамяшчаліся паміж ім і мацерыком па вузкай сухапутнай дарозе.

У 2020 годзе ўзровень возера рэзка падняўся і затапіў пяшчаны перашыек, заблакаваўшы на востраве вялікую колькасць дзікіх жывёл.

Праз пяць гадоў востраў наведала група ветэрынараў і біёлагаў з Універсітэта Сэнт-Джордж у Канадзе, каб ацаніць наступствы гэтай ізаляцыі. Даследчыкі высветлілі, што на тэрыторыі наогул не засталося буйных драпежнікаў. Адзіныя паляўнічыя там — дробныя шакалы і вушатыя лісіцы, якія не ўяўляюць ніякай пагрозы для буйных капытных.

У выніку папуляцыі зебр, антылоп гну, імпала, вадзяных казлоў, гіпапатамаў і жырафаў прыкметна выраслі. Асобныя віды, такія як зебры, тэарэтычна маглі б пакінуць востраў уплаў, але большасць жывёл застаецца заблакаванай на абмежаванай прасторы.

Жыццё без драпежнікаў 

Аднак гэты «райскі куток» хутка сутыкнуўся з цяжкім крызісам. Без драпежнікаў, якія рэгулююць колькасць і перамяшчэнне статкаў, траваедныя пачалі бязлітасна выядаць усю даступную расліннасць. Флора вострава проста не паспявае аднаўляцца, а жывёлы пачалі пакутаваць ад недахопу пажыўных рэчываў і сталі залежаць ад штучнага падкорму чалавекам.

Паводле палявых назіранняў, Крэсент, магчыма, ужо наблізіўся да мяжы сваіх экалагічных магчымасцяў або нават перавысіў яе. Даследчыкі бачаць прыкметы скарачэння як расліннага, так і жывёльнага свету. Для апошняга прычынамі могуць быць хваробы, недахоп харчавання, канкурэнцыя паміж відамі або спалучэнне гэтых фактараў. Пры гэтым дакладна вызначыць, колькі жывёл здольная падтрымліваць экасістэма вострава, немагчыма, бо іх колькасць рэгулярна не падлічваюць.

Фота: youngwildfree.be

Асобная праблема ўзнікла ў газеляў, сярод якіх распаўсюдзілася пакуль не вызначаная хвароба. У адной загінулай жывёлы выявілі пашкоджанні лёгкіх і печані, характэрныя для заражэння Mycoplasma mycoides subsp. capri — мікаплазмай, якая пераважна паражае коз і авечак. Аднак аналізаў, якія маглі б пацвердзіць, што прычынай была менавіта гэтая бактэрыя, не праводзілі.

Што рабіць?

Перш за ўсё даследчыкі прапануюць наладзіць пастаянны ўлік жывёл і раслін. Частку гэтай працы маглі б выконваць гіды, якія ўжо працуюць на востраве.

Яшчэ адзін варыянт — дапамагчы аднавіцца расліннасці. Асобныя ўчасткі можна часова агароджваць ад жывёл, накіроўваючы іх на іншыя пашы, а таксама выкарыстоўваць арашэнне.

Тэарэтычна можна злучыць востраў з мацерыком штучнай перамычкай. Але даследчыкі ставяцца да такой ідэі асцярожна, бо невядома, як у будучыні будзе змяняцца ўзровень вады, а свабоднае перамяшчэнне жывёл можа спрыяць распаўсюджванню хвароб.

Больш радыкальны варыянт заключаецца ў вяртанні драпежнікаў. Паводле мясцовых гідаў, раней на востраў ужо перавозілі гіен. Аднак даследчыкі не лічаць паўторнае засяленне драпежнікамі добрым рашэннем. На іх думку, тэрыторыя Крэсента занадта малая, што стварае праблемы як для бяспекі, так і для саміх драпежнікаў — праз генетычную ізаляцыю.

Так ці інакш, Крэсенту, відаць, спатрэбіцца пэўнае ўмяшанне. Відавочна, што без драпежнікаў раем для іншых жывёл ён не стаў.

Каментары8

  • Максиим Дизайнер
    27.09.2026
    Застроить льготными панельками для лимиты и многодетных. Через год зебры сами сбегут на материк.
  • лол
    27.09.2026
    Сотні мільёнаў гадоў прырода неяк выжывала без умяшання людзей, можа і зараз не трэба?
  • Даўно вядома
    27.09.2026
    У Новай Зеландыі таксама няма буйных драпежнікаў, і так, гэта катастрофа для расліннасці. Дзікі з аленямі руйнуюць рэліктавыя лясы і паляўнічыя не паспяваюць іх адстрэльваць. А да прыходу чалавека там навогул не было сысуноў і быў рай для птушак і раслін.

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць