Музыка33

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем

27‑гадовы Bushido Zho з Масквы — перспектыўны малады рэпер, трэкі якога не пакідаюць расійскія чарты. Але з выступамі ў Беларусі ў яго бяда: Жаас Маскураў адмяняе ўжо другі канцэрт запар. І абставіны дзіўнаватыя.

Фота: bushidozho1 / Instagram

25 верасня ў мінскім Палацы спорту збіраўся выступіць Bushido Zho. Гэта малады і перспектыўны расійскі рэпер: яго трэкі набіраюць мільёны праслухоўванняў на стрымінгавых платформах і пастаянна прысутнічаюць у расійскіх чартах.

Беларускія слухачы чакалі канцэрта Жааса Маскурава яшчэ са снежня 2025 года — тады рэпер абвясціў, што выступіць 30 красавіка 2026 года ў Falcon Club Arena. Але ж выступ адмянілі, патлумачыўшы гэта «зменамі ў заканадаўстве Беларусі і немагчымасцю правядзення канцэрту з мінулым арганізатарам».

Якія законы маглі мець на ўвазе? З верасня 2025‑га ў краіне дзейнічае пастанова №454б, паводле якой канцэрты з беларускімі ці замежнымі выканаўцамі могуць праводзіць толькі арганізатары, уключаныя ў адпаведны рэестр. Вось толькі Bushido Zho анансаваў прыезд у Беларусь праз некалькі месяцаў, а на час адмены канцэрту тая пастанова дзейнічала ўжо паўгода.

Прыезд Bushido Zho перанеслі на восень. Але 22 верасня, усяго за тры дні да выступу расіяніна ў Палацы спорту, рэпер абвясціў у сторыс непрыемныя навіны:

«На вялікі жаль, мы вымушаныя перанесці канцэрт, які мусіў адбыцца 25 верасня, на снежань. Гэта праз тое, што я знаходжуся за мяжой і праходжу некалькі медабследаванняў, так супала, што ўсё гэта ў адну дату. Я ведаў, што так атрымаецца, і не мог раней сказаць вам пра перанос, бо мы не мелі новай даты. Але гэта ў любым выпадку снежань, дату абвяшчу цягам некалькіх дзён.

У першы раз, на жаль, клуб перанёс нам мерапрыемства на іншую пляцоўку, большую памерам. Мы пачалі прадаваць на яе квіткі, гэта цудоўныя навіны. Але так здарылася, што ў другі раз ужо я кажу вам пра перанос».

Жаас тлумачыць тое, што сказаў пра перанос так позна, тым, што раней арганізатары не мелі новай даты. Але ж тлумачэнне выглядае дзіўным, бо і цяпер ён не кажа, калі канкрэтна ў снежні адбудзецца канцэрт, і не называе, дзе ён пройдзе.

Магчыма, Bushido Zho давялося адмяніць канцэрт проста па ідэалагічных прычынах? У каментарах тг-канала артыста ёсць цікавае паведамленне ад аднаго з мадэратараў: той піша, што ў пераносах ніхто не вінаваты і ў Мінску не так проста правесці канцэрт.

Дый у самога Bushido Zho ёсць такія тэксты, з якімі можа прымірыцца не кожны ідэолаг. У сваіх трэках ён ужывае лаянку, згадвае наркотыкі, алкаголь, гвалт. У GLOCK17 ён спявае «Не злуй мяне, я паб’ю цябе ў тваёй кватэры», а ў DRUNK — «Ало, мы ў клубе, я п’яны».

А вось некалькі радкоў з яго трэка «Дай мне паглядзець»:

«Яна такая гарачая, можна памерці,

Падыдзі сюды голенькая, дай мне паглядзець […]

Дай мне, дай мне

Жопу, цыцкі, тверк».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Барадзед
    22.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Spotifight
    22.09.2026
    Крывавы рэжым сарваў злёт твёрчай моладзі "саюзнай дзяржавы"? Хай паспрабуюць у Твёрі сабрацца, з такімі тэкстамі гэта будзе лагічней і правільней.
  • Aurus
    22.09.2026
    Праваслаўны?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць