Музыка77

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску

Панк-гурт 5051 пачынаў ў Нью-Ёрку з кавераў на песні Макса Каржа, а цяпер выпусціў беларускамоўны альбом. У складзе гурту — хлопцы з усходняй Беларусі. Саліст Іван Шлык расказаў, як з'явіўся гурт і чаму музыкі перайшлі з рускай на беларускую.

Барабаншчык Дзяніс Ігнацюк, саліст Іван Шлык і басіст Алекс Хацкевіч

Гурт 5051 нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 2019 годзе. Да гэтага яго ўдзельнікі ведалі адзін аднаго яшчэ па Беларусі, але музыкай разам ніколі не займаліся. Саліст Іван Шлык і басіст Алекс Хацкевіч родам з Віцебска, барабаншчык Дзяніс Ігнацюк — з Горак. З Дзянісам хлопцы вучыліся ў адным універсітэце, але, па словах Івана, фактычна ведалі толькі пра існаванне адзін аднаго.

«Летам 2019 года мы проста збіраліся ў Нью-Ёрку і хадзілі кожны дзень піць піва. Можа, так было пяць дзён запар. І ў адзін з гэтых дзён мы падумалі: а што будзе, калі заўтра не будзем марнаваць час, не будзем піць піва, як заўсёды, а пойдзем у музычную студыю?» — згадвае Іван.

На наступны дзень беларусы прыйшлі ў студыю. Праўда, амаль ніхто з іх не ведаў, што менавіта граць. Затое ўсе ведалі песні Макса Каржа.

За адну рэпетыцыю музыкі разабралі каля сямі яго песень, пасля чаго знайшлі рускамоўны фестываль у Нью-Ёрку. Там і адбыўся першы канцэрт 5051 — з каверамі на песні Каржа.

Пасля гэтага гурт паступова перайшоў да ўласных песень. Іван піша музыку, а басіст Алесь — тэксты.

Першыя два альбомы 5051 былі на рускай мове. Новы альбом музыкі вырашылі зрабіць беларускамоўным.

Паводле Івана, гэта рашэнне не было звязанае з вайной або геапалітыкай. Ідэя рабіць музыку па-беларуску з'явілася яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

«Проста хацелася нешта дадаць у беларускую культуру. І стаць яе часткай трохі больш», — кажа музыка.

Пры гэтым яму было цікава не толькі выкарыстоўваць беларускую мову, але і праверыць, як яна будзе гучаць менавіта ў панк-року.

Асноўная аўдыторыя 5051 у ЗША таксама беларуска– і рускамоўная.

Цяпер музыкі яўна адчуваюць розніцу паміж першымі выступамі і канцэртамі апошніх гадоў. Калі ў 2019‑м яны выконвалі пераважна каверы, то цяпер у розных гарадах ЗША людзі ведаюць іх уласныя песні і падхопліваюць асобныя радкі.

На камерныя выступы артыстаў у пабах у Бостане, Брукліне, Філадэльфіі і Нью-Ёрку збіраюцца дзясяткі чалавек.

Гурт не стаў выкарыстоўваць штучны інтэлект для стварэння музыкі — нейрасеткі спатрэбіліся толькі для эскізу вокладкі новага альбома.

«Я проста не бачу сэнсу траціць свой час на тое, каб трансляваць свету бачанне іншых людзей, а не сваё».

Выступ гурту ў штаце Тэхас. Фота: інстаграм 5051band

Ёсць у гурту і свая гісторыя назвы. 5051 — своеасаблівы спосаб зашыфраваць нецэнзурнае слова. Музыкі хацелі, каб на афішах і ў публічных месцах была назва, якую слухачу давядзецца самому разгадаць.

Назва новага альбома нарадзілася выпадкова. У інтэрв'ю для праекта «ABA Together» музыкаў спыталі, што дапамагае ім адпачыць пасля канцэртаў і тураў. У жарт яны адказалі: ежа, сон і куртызанкі.

Такі панкаўскі адказ нечакана спадабаўся і ім самім.

«Мы падумалі: блін, а гучыць. Прыкінь, назваць так альбом», — успамінае Шлык.

Так гэты выраз і стаў назвай альбома.

Вокладка новага альбому «Ежа, сон і куртызанкі»

Цяпер 5051 працягвае выступаць у ЗША і спрабуе зразумець, куды можа дайсці беларуская музыка, створаная за акіянам. А ў Беларусь музыкі абяцаюць прыехаць, калі будзе магчымасць.

Гурт 5051. Фота: інстаграм выканаўцаў

Каментары7

  • Сінія валёнкі
    20.09.2026
    Вы, калі ласка, запытайцеся ў Стыльскага, што такое панк, ён вам растлумачыць.
  • 5051
    20.09.2026
    80085
  • %
    20.09.2026
    Не, хай бы усе да рэшты па-беларуску, але такая музыка ніяк не для мяне. І дарэчы - ніякі гэта не панк.

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю9

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю9

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць