Музыка5050

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні

Вялікі скандал падчас туру выканаўцы па ЗША.

Эд Шыран і Маклмор, фота: Ethan Miller / Getty Images for iHeartMedia

Усе гурты і выканаўцы, якія выступалі на разагрэве ў туры Эда Шырана па ЗША, адмовіліся ад удзелу пасля таго, як з тура выключылі Маклмора за прапалесцінскія выказванні са сцэны, піша Бі-бі-сі.

Сярод іх быў Фінэас, брат поп-зоркі Білі Айліш. У сваёй заяве ён сказаў: «Нельга прымушаць артыстаў маўчаць, калі яны выступаюць у абарону прыгнечаных».

Пра свой сыход таксама абвясцілі ірландскі спявак і аўтар песень Аарон Роў і дацкі гурт Lukas Graham. Ірландскі фолк-гурт Beoga, які кожны вечар выступае разам з Шыранам на сцэне, таксама адмовіўся ад удзелу.

Гэтыя заявы прагучалі праз некалькі гадзін пасля таго, як Шыран заявіў, што не будзе ўцягвацца ў публічную дыскусію вакол Газы, і падкрэсліў, што менавіта ён не прымаў рашэнне аб выключэнні Маклмора з тура.

«Маклмор сышоў з тура па рашэнні арганізатараў, гэта было не маё рашэнне», — напісаў Шыран у Instagram.

«Я ніколі не падвёў бы фанатаў, якія ўжо спланавалі свае паездкі, і не пакінуў бы без падтрымкі гастрольную каманду, а таксама іншых выканаўцаў і музыкаў, якія залежаць ад гэтай працы і зарабляюць ёю на жыццё», — сказаў ён.

Раней у гэтым месяцы Маклмор — сапраўднае імя Бенджамін Хагерці — падчас двух канцэртаў у Нью-Джэрсі заклікаў да «свабоднай Палесціны» і паказваў выявы разбурэнняў у Газе.

Яго выказванні выклікалі крытыку з боку яўрэйскіх арганізацый. Пасля гэтага некаторыя пляцоўкі пачалі ціснуць на арганізатараў тура, каб тыя выключылі яго з праграмы.

У сваёй заяве Шыран сказаў, што на працягу ўсяго тыдня «доўга размаўляў» з прадстаўнікамі пляцовак, спрабуючы «знайсці масты» паміж бакамі, але ў выніку арганізатары тура, Messina Touring Group, вырашылі спыніць супрацоўніцтва з Маклморам.

Пры гэтым Шыран заявіў, што яго «ўражвае канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай», а «пакуты і боль, выкліканыя з абодвух бакоў, — гэта чалавечая трагедыя». Аднак ён таксама паспрабаваў растлумачыць сваё рашэнне трымацца далей ад палітычных пытанняў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

«Я не з'яўляюся саўдзельнікам», — напісаў ён. — У мяне ёсць асабістае меркаванне наконт гэтага разбуральнага канфлікту. Тое, што я выбіраю не выказвацца публічна, не азначае, што ў мяне няма свайго меркавання і што мне ўсё роўна».

Скандал пачаўся 4 верасня, калі Маклмор выступіў на канцэрце Эда Шырана на стадыёне MetLife у Нью-Джэрсі.

Ён сказаў гледачам: «Вялікая частка прычыны, чаму я наогул хацеў адправіцца ў гэты тур, заключаецца ў тым, каб я мог выйсці на стадыёны, падобныя да гэтага, і сказаць два словы, якія вельмі, вельмі дарагія майму сэрцу: «Свабодная Палесціна».

Пасля гэтага ён выканаў сваю песню «Hind's Hall», прысвечаную прапалесцінскім пратэстоўцам у Калумбійскім універсітэце і з крытыкай ваенных дзеянняў Ізраіля ў Газе. На вялікім экране ў гэты час паказвалі кадры разбурэнняў у Газе.

Частка гледачоў вітала яго словы воклічамі, але амаль адразу ў інтэрнэце пачалася крытыка.

Амерыканска-ізраільская рада (Israeli American Council) запусціўла петыцыю з патрабаваннем выключыць яго з тура. Група StopAntisemitism заявіла, што музыкант заспеў фанатаў знянацку прапагандай — гэтае сцвярджэнне распаўсюдзіла таксама поп-зорка Пінк, якая перапосціла яго ў Instagram.

На наступны вечар Маклмор зноў выйшаў на тую ж сцэну і непасрэдна звярнуўся да сваіх «яўрэйскіх братоў і сясцёр» сярод гледачоў.

«Крытыка Ізраіля, крытыка апартэіду, выступленне супраць генацыду — усё гэта ні ў якім разе не з'яўляецца крытыкай вас», — сказаў ён, дадаўшы, што хацеў, каб людзі ў Газе і на Заходнім беразе ведалі: пра іх не забыліся.

Ізраіль адмаўляе абвінавачванні ў генацыдзе, сцвярджаючы, што яго вайскоўцы праводзяць у Газе і на акупаваным Заходнім беразе аперацыі па самаабароне ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Каментары50

  • политзек
    16.09.2026
    скандал в рассаднике про-фаллостайнов.
    всех бы их на пару месяцев в тоннели хамаса.. борцы недоделанные..
  • Алчнасць
    16.09.2026
    Прафесійныя музыканты якія пачынаюць займацца палітыкай гэта заўжды кепская справа. У ніх ужо прафдэфармацыя мазгоў, лагічныя сувязі для музыкі непатрэбныя і яны адміраюць, чалавек можа сказаць Б не сказаўшы А. Вось грошы лічыць чамусці не развучыўся ніводны.
  • Цікавая фармуліроўка
    16.09.2026
    "Прапалесцінскія"? Ён літаральна праслаўляе нацыстаў і здзекуецца з жыдоў.

    Гэта яго асабістае меркаванне, так. Але, калі такім меркаванням даюць платформу і мікрафон, гэта завецца экстрэмізмам, не?

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць