«Па пятніцах выбар: ці паспаць, ці пайсці па негроні».

Музыка Мікіта Найдзёнаў запусціў новы праект — Max Magnum. Гэта па сутнасці яго творчае альтэр-эга — вінтажнае і самаіранічнае, натхнёнае музыкай амерыканскіх 1970‑х і жыццёвым досведам.
«Твой музычны краш 30+», — так апісвае Мікіта новы праект.
Адна з новых песень называецца «30+».
«Твая трыццатка — прайм эра, а гэта яе саўндтрэк! Max Magnum — твой праваднік праз крызіс сярэдняга ўзросту. Вучыце танцы і матайце на вуса: пасля 30 усё толькі пачынаецца», — напісаў музыка ў сацсетках.
«Па пятніцах выбар: ці паспаць, ці пайсці па негроні», — з іроніяй спяваецца ў трэку.
Мікіта Найдзёнаў — паэт, музыка (вядомы па гурце «Хурма»), арганізатар музычна-інтэлектуальнай віктарыны «Сам-шазам» і былы палітвязень. У 2023 годзе яму прысудзілі тры гады хатняй хіміі за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Каментары