Свет44

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу

Яго кампанія загадала жанчынам пакінуць працоўныя месцы дзеля сустрэчы з індуісцкай групай.

Фота: Pierre Crom / Getty Images

Кіраўнік кампаніі SETE, якая кіруе парыжскай Эйфелевай вежай, заявіў, што пакідае сваю пасаду. Патрык Бранка Рувіё прыняў такое рашэнне на фоне абурэння з-за распараджэння прыбраць жанчын з працоўных месцаў падчас сустрэчы з членамі індуісцкай рэлігійнай групы, піша Бі-бі-сі.

SETE заявіла, што Бранка Рувіё, які ўзначальваў кампанію з 2018 года, пакіне пасаду ў канцы гэтага года.

Як паведамляе кампанія, у выніку ўнутранага расследавання высветлілася, што пры арганізацыі сустрэчы былі дапушчаныя «памылкі ў працы», якія прывялі да адхілення жанчын ад абслугоўвання наведвальнікаў. Гэты крок SETE назвала недапушчальным.

Падчас візіту, які адбыўся ў пачатку верасня, на Эйфелеву вежу падняліся каля 100 членаў індуісцкай групы «Бачасанвасі Акшар Пурушоам Свамінараян Санстха» (BAPS).

Рэлігійны рух BAPS быў заснаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Падчас яго мерапрыемстваў жанчыны і мужчыны заўсёды павінны знаходзіцца асобна адзін ад аднаго, для гэтага таксама існуюць асобныя ўваходы ў храмы.

Як тлумачыла SETE, дэлегацыя членаў BAPS папрасіла арганізаваць візіт такім чынам, каб звесці да мінімуму «кантакты з жанчынамі». Пры гэтым кампанія заявіла, што «на такія ўмовы згаджацца было нельга».

Страйк і ўсеагульнае абурэнне

Прадстаўнікі прафсаюза работнікаў Эйфелевай вежы заявілі, што «жанчын папрасілі пакінуць свае працоўныя месцы», у выніку чаго яны адчулі сябе прыніжанымі. Паводле слоў супрацоўнікаў, жанчынам, якія працуюць на вежы, «таксама загадалі не праходзіць праз пэўныя месцы, калі там знаходзілася дэлегацыя».

Візіт членаў BAPS прывёў да закрыцця Эйфелевай вежы, паколькі яе супрацоўнікі абвясцілі страйк у знак пратэсту супраць рашэння кіраўніцтва.

Старшыня Нацыянальнага сходу Францыі Яэль Браўн-Піве пасля візіту заявіла: «Не магу пагадзіцца з тым, што жанчын прымушаюць адысці, каб задаволіць патрабаванні замежных наведвальнікаў».

Мэр Парыжа, сацыяліст Эманюэль Грэгуар, назваў рашэнне SETE «абсурдным, несправядлівым і недапушчальным» і загадаў правесці два асобныя расследаванні.

Старшыня рады дырэктараў SETE Арыэль Вейль у аўторак заявіў, што запатрабаваў правесці ў кампаніі дадатковыя праграмы навучання па гендарнай роўнасці.

«Наступныя некалькі месяцаў дазволяць нам найлепшым чынам падрыхтаваць змену кіраўніцтва», — растлумачыў ён, чаму дырэктар кампаніі не сыходзіць неадкладна.

BAPS раней прынесла прабачэнні за «прычыненыя перажыванні і нязручнасці». Яна дадала, што «верыць ва ўніверсальныя каштоўнасці ўзаемнай павагі і служэння грамадству».

На сваім сайце арганізацыя апісвае сябе як «духоўнае таварыства, рухальнай сілай якога з'яўляюцца валанцёры і якое накіравана на ўдасканаленне грамадства» праз індуісцкія каштоўнасці.

Храмы BAPS існуюць па ўсім свеце, у тым ліку ў Лондане, Лос-Анджэлесе і Сіднэі.

Яе вераванні заснаваныя на вучэнні лорда Свамінараяна — духоўнага настаўніка, які жыў у канцы XVIII стагоддзя і даў абет бясшлюбнасці. Паслядоўнікі BAPS лічаць яго рэінкарнацыяй Вішну — індуісцкага бога-захавальніка.

BAPS настойвае, што падзел мужчын і жанчын у руху існуе дзеля дабрабыту саміх жанчын.

Аднак крытыкі лічаць, што вераванні XVIII стагоддзя не павінны быць кіраўніцтвам да дзеяння ў сучасным свеце, а выдаленне жанчын дзеля той ці іншай рэлігійнай практыкі — гэта дыскрымінацыя.

Каментары4

  • дылема левака
    30.09.2026
    Каго кэнсэліць - патрыярхат у выглядзе індусаў ці прыгнятальнікаў-каланізатараў у выглядзе супрацоўнікаў вежы?
  • фемінізм шуфлядачнай скрыні
    30.09.2026
    Напэўна французам з вежы нешта было патрэбна калі іх дырэктар перад індусамі так прагінаўся, мо яны нейкае фінансавання абяцалі ды і проста 100 ВІП квіткоў не жарт. А ў феміністачак іх барацьба. Цяпер адны дармаеды будуць праводзіць расследванні, іншыя навучанні па гендарнай роўнасці, а дырэктару давядзецца звальняць супрацоўнікаў і супрацоўніц, раўнапраўе ж!
  • Паўль
    30.09.2026
    Калі гэтыя індусы заплацілі за арганізацыю візіта, то мелі поўнае права выстаўляць свае умовы, ў тым ліку хто павінен быць з абслугі. Ну а калі проста "папрасілі", то так, дыскрымінація.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта23

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта23

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць