Жыхары старых панэльных шматпавярховікаў і хрушчовак, якія не прайшлі капітальны рамонт, ужо больш за тыдзень скардзіліся на холад.
Уладальнікі «квадратных метраў» у новабудоўлях перажываюць змену сезонаў прасцей: максімум перавялі вокны ў «зімовы» рэжым. Але сёння ўсіх мінчан аб’ядноўвае агульная радасць: у асобныя дамы ўжо пачало паступаць цяпло, піша Onliner.by.
Пра тое, што батарэі больш не ледзяныя, у рэдакцыю паведаміла Таццяна. Дзяўчына жыве ў сталінцы на вуліцы Стралковай і, увогуле, пакуль асабліва не скардзілася на холад. Толькі ў спальні дзіцяці на ноч на ўсялякі выпадак уключала абагравальнік.
— Недзе тыдзень таму батарэі пачалі журчаць — відаць, тады сістэму правяралі. А сёння, нічога не чакаючы, падышла да батарэі і адчула, што ад радыятараў ідзе цяпло. Дакранулася, а яны сапраўды цёплыя. Вядома, не гарачыя, як у разгар зімы, але ўжо нешта, — радуецца мінчанка.
Жыхароў «Мінск-Света» сёння таксама папярэдзілі: спыняйце рамонтныя работы на сістэме ацяплення, вяртайце батарэі на месца або ўстанаўлівайце заглушкі.
«У цяперашні час супрацоўнікамі кіруючай арганізацыі праводзяцца работы па напаўненні і запуску сістэмы ацяплення ў жылых дамах комплексу. Нагадваем, што запуск сістэмы ацяплення ў жылым фондзе Мінска праводзіцца пасля прыняцця рашэння Мінгарвыканкама на працягу 5 рабочых дзён ад указанай у рашэнні даты», — удакладняюць у «Хэпі Планет».
Каментары