Што зменіцца?
У Беларусі з 1 снежня зменіцца парадак разліку бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Гэта вызначана пастановай урада №490 ад 29 верасня, піша MyFin.by.
Пражытковы мінімум складаецца (для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва) з двух кампанентаў:
— мінімальных набораў прадуктаў харчавання;
— нехарчовых тавараў і паслуг.
Зараз кошт нехарчовых тавараў і паслуг пры разліку БПМ складае 83% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання.
А са снежня, згодна з пастановай, гэты паказчык вырашана павялічыць да 85%.
БПМ выкарыстоўваецца пры разліку розных сацыяльных выплат. У прыватнасці, ад яго залежаць дзіцячыя дапамогі, выплаты па доглядзе за людзьмі з інваліднасцю і пажылымі людзьмі, сацыяльныя пенсіі, а таксама некаторыя даплаты і надбаўкі пенсіянерам.
БПМ пераглядаецца чатыры разы на год. З 1 жніўня яго сярэднедушавы памер складае 530,37 рубля (+4,1% да папярэдняга значэння).
Каментары