Грамадства

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Дзяніса Гуляшова прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэміцкай дзейнасці».

Дзяніс Гуляшоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзяніс Гуляшоў нарадзіўся ў 1987 годзе. Доўгі час ён займаецца бізнэсам.

Мужчына кіраваў групай кампаній «Дахміра». Гэта міжнародны бізнэс, які прадае абсталяванне для свінакомплексаў, малочна-таварных ферм і птушкафабрык. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Арменіі (да вайны быў яшчэ офіс ва Украіне).

Таксама да канца 2024 года ён быў генеральным дырэктарам расійскай кампаніі «Мілпорт», якая гандлявала сырамі.

Па-за працай Дзяніс цікавіўся матацыкламі эндура.

Але нядаўна жыхара аграгарадка Калодзішчы асудзілі па палітычных матывах. Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Гуляшову прысудзілі хатнюю хімію.

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10100 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын8

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын8

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць