Свет

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Германія разам з партнёрамі шукае магчымасці для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны. Паводле яго слоў, менавіта СПА цяпер з'яўляецца самым слабым месцам украінскай абароны, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

На брыфінгу ў Берліне 29 верасня Мерц паведаміў, што ў асабістых размовах з кіраўнікамі розных дзяржаў і ўрадаў спрабуе дамагчыся дадатковых паставак сродкаў супрацьпаветранай абароны для Украіны. Ён падкрэсліў, што важна падрыхтаваць краіну да будучай зімы, у тым ліку з пункту гледжання забеспячэння энергасістэмы.

Паводле слоў нямецкага канцлера, Германія і іншыя еўрапейскія краіны таксама інтэнсіўна кансультуюцца наконт далейшай дапамогі Украіне напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады, якое запланавана на 15—16 кастрычніка ў Бруселі. Абмяркоўваецца канкрэтная падтрымка ўкраінскага бюджэту і выкарыстанне ўсіх магчымасцяў для ўзмацнення СПА.

Мерц заявіў, што не варта мець ілюзій адносна далейшага развіцця вайны. Паводле яго слоў, Расія будзе працягваць атакі на цывільную інфраструктуру Украіны. Канцлер назваў такія дзеянні ваеннымі злачынствамі і падкрэсліў, што Германія працягне падтрымліваць Украіну, паколькі лічыць яе часткай Еўропы.

Ён таксама заявіў, што зрабіў бы ўсё магчымае, каб дапамагчы Украіне перажыць, найхутчэй, вельмі цяжкую зіму.

Акрамя таго, Мерц пракаментаваў сустрэчу міністраў замежных спраў Германіі і Расіі, якая адбылася 26 верасня ў Нью-Ёрку. Па яго словах, далейшыя заявы расійскага боку сведчаць пра тое, што Масква пакуль не зацікаўленая ў сур'ёзных і канструктыўных перамовах аб спыненні вайны ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць