Кароль Марока Мухамед VI 29 верасня прызначыў Фаціму Эззахру Эль-Мансуры прэм’ер-міністаркай краіны. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла ўрад.

Прызначэнне адбылося пасля парламенцкіх выбараў 23 верасня, на якіх Партыя аўтэнтычнасці і сучаснасці (PAM), якую ўзначальвае Эль-Мансуры, атрымала найбольшую колькасць мандатаў. Пра рашэнне караля абвясціў каралеўскі двор. Эль-Мансуры была прынятая Мухамедам VI у каралеўскім палацы, дзе атрымала даручэнне сфармаваць новы ўрад.
Паводле прафесіі Фаціма Эззахра Эль-Мансуры адвакатка. Раней яна ўзначальвала Міністэрства жыллёвага будаўніцтва, а да прызначэння прэм’ер-міністаркай была мэрам горада Маракеш.
Новаму ўраду давядзецца кіраваць шматмільярднымі інвестыцыямі ў праекты, звязаныя з правядзеннем у Марока чэмпіянату свету па футболе 2030 года.
Сярод асноўных задач новага кабінета называюцца барацьба з інфляцыяй, павышэнне заробкаў і стварэнне новых працоўных месцаў.
Каментары