Грамадства11

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»

Непадалёк ад Калінкавіч у маі 2026‑га адкрылася новая экалагічная сцежка, якую зладзіў мясцовы лясгас. Гасцей сюды прыязджала ўжо шмат. Завітала і выданне «Моцныя навіны» — журналісты пераканаліся, што ажыятаж узнік нездарма.

Месца, як сцвярджаецца, атрымалася атмасфернае, са шматлікімі цікавосткамі. 

Па тэрыторыі пракладзеныя сцежкі (ісці прыйдзецца па буйным пілавінні, нагам вельмі прыемна), сама яна падзеленая на лакацыі.

У вялікіх вальерах жывуць плямістыя алені, у вальерах-хатках — фазаны і трусікі.

Праз масткі можна дайсці да гульнявой зоны з самымі рознымі драўлянымі арэлямі (на жаль, толькі для тых, хто важыць не больш за 50 кіло).

З дрэва тут зроблена амаль усё — ад інтэрактыўных дошак да вялізных шашак у выглядзе кругляшыкаў-спілаў.

Наведванне бясплатнае — пакуль надвор’е дазваляе, можна ехаць і гуляць па экасцежцы.

Каментары1

  • ph
    30.09.2026
    Руская мова і дух(

Цяпер чытаюць

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў4

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9518

Жанчына спрабавала патаемна правезці ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак1

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў4

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць