Масіраваная атака на Кіеўшчыну: загінула дзіця, разбураныя і пашкоджаныя дамы, аб’екты інфраструктуры
У ноч на сераду Кіеўшчына зазнала чарговую ракетна-дронавую атаку. Загінула дзіця, трое чалавек атрымалі траўмы, разбураныя і пашкоджаныя дамы, зафіксаваныя наступствы на аб’ектах інфраструктуры.

«У Вышгарадзе з-пад завалаў разбуранага прыватнага дома ратавальнікі выратавалі трох чалавек. Сярод іх — дзіця, у якога ўзнікла вострая рэакцыя на стрэс. Мужчына атрымаў аскепкавыя раненні галавы, жанчына — траўмы нагі. Ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога», — паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Раман Ткачэнка.
На жаль, пад заваламі выявілі цела яшчэ аднаго дзіцяці.
У Вышгарадскім раёне пашкоджаныя і разбураныя прыватныя дамы, узніклі пажары ў жылым доме і гаражах. Таксама пашкоджана шкленне дома.
У Бучанскім раёне пашкоджаныя тры прыватныя дамы, 11 аўтамабіляў, два складскія памяшканні, узнік пажар. Таксама зафіксаваныя наступствы атакі на аб’ектах інфраструктуры ў Бучанскім, Вышгарадскім і Абухаўскім раёнах, піша «Украінская праўда».
Таксама гэтай ноччу Кіеў быў атакаваны балістычнымі ракетамі. У горадзе ўзніклі пажары, у прыватным сектары, у прыватнасці, гарэлі дамы. Двое чалавек пацярпелі.
Каментары