Беларускі рытэйлер «Дабраном» зарэгістраваў крамы пад яшчэ адной вывескай. У гандлёвых аб’ектах пад назвай Teo&Leo будуць прадаваць тавары для жывёл, паведамляе Office Life.

Фота: Дабраном
У гандлёвым рэестры ёсць інфармацыя пра рэгістрацыю пяці магазінаў зоатавараў — у Гродне, Жодзіне, Оршы, Мінску і Лідзе. Іх плошча ў сярэднім складае каля 50 кв. м.
Прыкметна, што правы на брэнд Teo&Leo належаць кампаніі «Канкордыя Венчурс Эл.Эл.Сі-ЭфЗет» з ААЭ.
У канцы ліпеня 2026 года яна падала ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларусі заяўку на рэгістрацыю таварнага знака з назвай магазінаў тавараў для жывёл. А праз месяц, у жніўні, вырашыла зарэгістраваць лагатып сеткі.
Каментары