Апошні дзень працы крамы VDOM у мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Спектр» прыпаў на 28 верасня, піша Blizko.by.

Кампанія паведаміла ў сацыяльных сетках, што пасля дзевяці гадоў працы гісторыя VDOM у Беларусі завяршылася. Прадстаўнікі сеткі падзякавалі пакупнікам за давер, падтрымку і водгукі, адзначыўшы, што для іх VDOM была не проста крамай посуду і тавараў для дома.
Мінская крама ў «Спектры» заставалася апошняй пасля закрыцця 23 верасня магазіна ў ГЦ «Цівалі». У апошнія месяцы сетка паступова згортвала дзейнасць па ўсёй Беларусі. Рэшткі тавараў распрадавалі са зніжкамі ад 70 да 90 працэнтаў. У пачатку мінулага тыдня спыніла працу і інтэрнэт-крама VDOM.
У розныя гады сетка налічвала да 35 крам. Яны працавалі не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Гомелі, Гродне, Бабруйску, Рэчыцы, Маладзечне і Жодзіне.
Прычыны поўнага закрыцця VDOM кампанія афіцыйна пакуль не назвала. Што адбудзецца з яе бізнэсам і брэндам далей, таксама не паведамляецца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары