«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне
Зміцер Дашкевіч хоча выдаць дзве кнігі пра перажытае ў калоніі. На сайце фонду «Байсол» ён разам са сваёй жонкай Настай абвясціў збор сродкаў. Неабходна сабраць 10 тысяч еўра.

«Шмат хто з былых палітзняволеных пішуць кнігі пасля выхаду з турмы, аналізуючы свой досвед, ацэньваючы яго, калі ты знаходзішся ўжо на свабодзе. Зміцер апісаў хутчэй свае эмоцыі, пачуцці, перажыванні і разважанні, якія былі ў той момант, знаходжання яго ў турме. Ізалятары, правакацыі, новыя крымінальныя справы, перажыванне за блізкіх, пачуццё віны і надзея на лепшае. Усё, чым ён дзяліўся ў лістах са сваёй жонкаю выкладзена ў гэтай кнізе. Турма без прыўкрас. Роспач, якая змяняецца надзеяй», — паведамляе «Байсол».
Кнігі Змітра з’яўляюцца зваротам да тых, хто праходзіць праз перажыванні і жыве ў цяжкіх абставінах, што надзея ёсць заўжды. Паказаць беларусам моц чалавечага духу. Якой страшнай можа быць турма, якім бездапаможным можа быць чалавек і як шмат залежыць ад таго, што ў яго ўнутры.
Першая кніга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — гэта сведчанне болю і радасці, роспачы і надзеі, усяго таго, праз што праходзілі Зміцер і Наста цягам трох «тэрмінаў» з сакавіка 2023 года па верасень 2025 года. Больш за 500 лістоў да Насты былі адсканаваныя і набраныя, а гэта каля 1500 сканаў.
Падчас працы над гэтымі тэкстамі рэдактар сфармаваў яшчэ адну кнігу: «Псальмы і казанні». Гэта ўжо вытрымкі з лістоў на біблійную тэматыку і вершы, якія ўласна з’яўляюцца лірычным перажываннем Божага Слова, сям'і і пакутаў Насты і Змітра.
Мэта збору — 10 тысяч еўра для дзвюх кніг накладам тысяча асобнікаў.
-
Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады
-
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
-
Яшчэ каля 400 гектараў зямлі на Гомельшчыне больш не лічацца радыеактыўнымі
Каментары