Каментары да артыкула

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?

  • Да-да
    29.09.2026
    "Какая разніца?"
  • ЯМы97
    29.09.2026
    >А вось улада ў Беларусі выразна антыдэмакратычная і яшчэ больш выразна менавіта антыбеларуская.

    Улада - гэта людзі. Дык гэтыя людзі - хто? Эфіёпы, кітайцы альбо туркі? Ці ўсё ж такі беларусы?
  • Адам Иосифович
    29.09.2026
    В этих тюрьмах не инопланетяне работают, а такие же белорусы. Они же туда и сажают.
  • .
    29.09.2026
    Пра недарэчнасць сённяшняга выкарыстання "беларускі" да ўсіх структур рэжыму тут гадамі спрабуе данесці адзін упарты каментатар.
    Працяг выкарыстання стэрэатыпных выразаў, якія з’явіліся да 2020-га, часам выглядае вельмі абсурдна і дэманструе, ці задумваемся мы самі пра тое, каб "адрозніваць рэжым і людзей".
    Пры гэтым, калі выпраўляцца, можа і занесці ў супрацьлеглы абсурд са штучнымі выразамі ўзроўню "БТ наадварот".
    Відавочна, што пытанне даўно, а з 2020-22 напэўна, патрабуе грамадскіх дыскусій, меркаванняў філолагаў, змен рэдакцыйных палітык, палітычнай тэрміналогіі. Чамусьці няма...

    P.S. Пра акупацыю не згодны, хутчэй, маем самаразбуральную "пухліну", працяг манкуртызацыі як самастойную дзяржаўную палітыку.
  • Цім
    29.09.2026
    Падтрымліваю і падзяляю думкі Уладзіміра Хільмановіча. Я таксама называю рэжым не "беларускім", а "антыбеларускім".
    Сёння у Беларусі пануе антыбеларускі рэжым. Дыктатура - антыбеларуская. І тэрор у Беларусі - антыбеларускі. Яны ўсе працуюць не дзеля узмацнення беларускай дзяржавы і нацыі, а дзеля утрымання асабістай улады і дзеля імперскай Расіі. А ўсё беларускае у РБ душаць. Карацей: яны антыбеларускія.
  • Агент Капялюш
    29.09.2026
    Пазьнякоўшчына нейкая
  • барадзед
    29.09.2026
    вы для пачатку мусароў перастаньце называць "сілавікамі", тады і пра рэжымы пагаворым
  • Андрусь
    29.09.2026
    Уладзя, дзякуй табе! Ты выказаў думкі. якія я ўсюды прасоўваю. Нельга тое, што творыць цяперашні самаабвешчаны дзяржапарат называць прыметнікам "беларускі".
  • Справа ясна
    29.09.2026
    Беларусь захоплена савецкими беларускага этнічнага паходжання, нацыянальныя беларусы ў Беларусі гэта можа 20% яшчэ.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць