Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура
-
29.09.2026Свая кашуля бліжэй да цела. Беларусь са сваей мовай, культурай і г.д улучна з народам, зусім малацікава Эўропе. Там зараз усе імкліва і істотна змяняецца, як бы сказалі таварышы з сваецкага палітбюро - рэзкі правы ўхіл назіраецца.
-
29.09.2026ЯКАЯ беларуская культура фінансуецца з гэтых грантаў? Псеўдамузей Новай Беларусі? П'янка-фестываль Тутака? "Бібліятэка" Івана Луцкевіча?
Людзі фінансуюць САМІ тое, што яны лічаць сваім і цікавым! -
29.09.2026Стыдно і больно, хаця б той жа Купалаўскі і шмат іншых праектаў, у тым ліку ў інтэрнэце
-
29.09.2026Эканоміка ўсіх названых краін стагнуе ці знаходзіцца ў рэцэсіі, аднак бюджэт Еўразвязу з кожным годам абнаўляе рэкордныя паказчыкі, нібы ніякіх праблем няма. Брусэль адарваўся ад рэальнасці, і на гэты раз ім давядзецца зацягнуць паясы.
-
29.09.2026стаж 10 гадоу Чехiя 15 гадой Нямеччынa, паралельна часта ват у Аустрыi - за гэты час заплачана каля 150к як прыватны прадпрымальнiк без улiку мед i сац. Абсалютная падтрымка эканомii. Бел культура жыве там дзе жыве мова - усе расейскае моунае адрэзаць ад грошай ЕУ - размайляешь на русс, пишаш на рус, канал на русс - марш на працу, альбо на бизнес - ноль грантау. Прыбраць з НН расейскую! Палiтыка - калi не на мове идзi да харошых рускiх тут табе не мейсца. Хочаш грант - калi ласка экзамiн на С2 по мове.
-
29.09.2026На сённяшні дзень шматлікія беларускія бізнэсы выехалі за мяжу і могуць цалкам падтрымліваць і беларускую культуру, і СМІ, і палітычных дзеячоў. У той жа Літве і Польшы нашыя кампаніі ў топах падаткаплацельшчыкаў. Ніякай "лініі жыцця" ў выглядзе грантаў няма ў паміне. Ніхто ў Еўропе не "карае крымінальна" за законнае фінансаванне каго б то ні было. Але чамусці людзям не цікава фінансаваць тое, што не мае дачынення да рэчаіснасці. Спусціцеся на зямлю, да людзей!
-
29.09.2026Акрамя перніка ў выглядзе мільёнаў і мільёнаў на адбудову інфраструктуры і эканомікі, мусіць быць і пуга!
Асабліва для розных "мы выйдзем з ЕЗ"-браўнаў і іншых нягеглікаў, якія спрабуюць гуляць на эмоцыях выбарцаў тыя, хто гуляе з боку папулістаў розных колераў (пра-расейскія, пра-кітайскія, пратрампаўскія)
ЕЗ - гэта імперыя, ў выглядзе якой аб'яднаная Еўропа мае шанец выжыць. Дзе няма "еўрапейскіх" грошай, абавязкова будуць расейскія ці кітайскія грошы (як у краінах цэнтральнай Азіі, як у Афрыцы, як у Паўднёвай Амерыцы) -
29.09.2026Лічу што фінансаванне з ЭЗ а да гэтага праз USAID гэта самае шкоднае што толькі можа быць для нас. Беларусы павінны быць зацікаўленыя самі ў кансалідацыі дыяспары і фінансаванні ўсяго што мае сэнс. Бо пакуль яно за грошы донараў, то ўлічваюцца ў першую чаргу іх інтарэсы ды патрабаванні, і няма такога стымулу трымацца разам. Нейкія грантавыя праекцікі ствараюць бачнасць культурнага жыцця да якога можна толькі “далучацца” але не ўдзельнічаць.
-
29.09.2026Someone, апошнія гады з USAID вельмі шмат ішло на нейкія лгбт тэмы, а не на беларускую мову.
-
29.09.2026Someone, нажаль, гэта ўсё толькі тэорыя, хоць і прыгожая. Не спрацуе чыста рынкавы прынцып (на аснове балянса попыту і прапановы) ў справе не тое што развіцця, а хаця б захоўвання беларушчыны ў замежжы! Пакуль хоць нешта цікавае ствараецца (за кошт тых жа замежных грантаў) і людзі гэтае нешта могуць знаходзіць-глядзець-слухаць-чытаць, беларушчына будзе на паверхні балота пад назвай "рэчаіснасць". Гэтыя праекты фактычна заахвочваюць беларусаў быць (станавіцца ці заставацца) беларусамі. Як толькі знікне інстытуцыйнае фінансаванне (і новыя ці старыя цікавыя праекты на ягонай аснове) - беларусы не будуць падтрымліваць тое, што ёсць, у дастатковым для існавання памеры. Не таму, што раптам беларушчына стане нецікавай, а таму, што выбар аднаго асобнага беларуса, які выжывае ў эміграцыі, паміж "пакінуць штомесяц 50-100€ у сямейным бюджэце" ці "аддаць на цікавыя 2-3 праекты" відавочны. Канешне, былі і будуць адзінкі, каторыя будуць рабіць выбар на карысць фінансавання беларушчыны (і нават у нашмат большым памеры), але ж яны, гэтыя адзінкі, пагоды ў агульнай карціне не зробяць.
-
29.09.2026Калі пад беларускай культурай розныя расейскамоўныя кнігі Рагатко і расейскамоўныя фемблогер праекты пад шыльдай дэмакратычнай апазіцыі - тады добра. Менш расейскага, якое падпісана беларускім - лепш.
-
29.09.2026Памятаеце, як некалі ў Беларусі мемам стаў Лука, які крычаў "дайце грошы"?
-
29.09.2026Пра якую падтрымку беларускай культуры гаворка, калі нават на старонках Нашай Нівы кожны тыдзень бачу рэкламу нейкай РАСЕЙСКАМОЎНАЙ нібыта беларускай праграмы, блогера, кнігі, актывісткі і іншых такіх?
-
29.09.2026Сярод грантаў ЕС, якія засвойваюць нашыя гранцье (націск на апошняе "е"), беларуская культура займае месца добра калі ў першай дзясятцы, бліжэй да канца. Мо й не ў першай, бо грамадскасць НЕ ВЕДАЕ, колькі грошай ідзе і куды, а ўсе спробы высветліць блакуюцца і самімі грантаатрымальнікамі, і размеркавальнікамі. Трэба дабівацца - і пры захаванні фінансавання, і пры ягоным скарачэнні - поўнае празрыстасці выдзеленых сродкаў (каму, куды, за што), у тым ліку ўжо засвоеных сум, пачынаючы нават не з 2020, а з 2000 года. Той, хто адмаўляецца справаздачыцца - мыць падлогі ў макдональдсе, раскладаць тавар у жабцы і падобныя фізічныя працы.. але ніколі больш ані цэнту грамадскіх грошай.
Бо еўрапейская эканоміка ў дупе