Грамадства11

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША

Закінутую сядзібу Грабніцкіх у аграгарадку Арэхаўна недалёка ад Полацка зноў прадалі на аўкцыёне, піша Onliner. Гэтым разам уладальнікам гістарычнага аб'екта стаў грамадзянін ЗША, які даўно жыве ў Беларусі.

Сядзіба Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Onliner

Паколькі пакупнік быў адзіным удзельнікам таргоў, купля каштавала ўсяго адну базавую адзінку, да якой дадалі 5%. Выніковая сума склала 47,25 рубля. Разам з домам новы гаспадар атрымаў права арэнды прылеглага ўчастка да 2070 года і абавязак правесці рэканструкцыю за пяць гадоў.

Паводле слоў новага ўладальніка, у найбліжэйшы год ён плануе проста ўратаваць аварыйны будынак ад канчатковага разбурэння і закансерваваць яго. І толькі пасля гэтага будзе вырашацца далейшы лёс сядзібы — ці стане яна музеем, галерэяй або гатэлем.

Сам аб'ект — цагляны дом 1840 года пабудовы ў стылі позняга класіцызму. Сядзіба плошчай 510 квадратных метраў размяшчаецца на беразе возера і акружаная зарослым паркам. Нягледзячы на аварыйны стан, у будынку дагэтуль захаваліся калоны, арачныя вокны і прыгожы балкон. Да рэвалюцыі 1917 года сядзібай валодаў шляхецкі род Грабніцкіх, у ваенныя гады тут размяшчаўся шпіталь, а пазней — мясцовая школа. З 1990‑х гадоў будынак пустуе.

Гэта ўжо не першая спроба ўратаваць гістарычную спадчыну.

Яе ўжо двойчы спрабавалі перадаць прыватным уласнікам. У ліпені 2020 года яе за 28 рублёў набыло мінскае сельгаспрадпрыемства «Азёры-Агра», якое планавала адкрыць там музей і кавярню. Аднак у 2021 годзе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Генпракуратуру: зямельныя і будаўнічыя работы вяліся без зацверджанага праекта зон аховы і навуковай дакументацыі. Улетку 2024 года тэрмін, адведзены на аднаўленне, скончыўся, і аб’ект вярнулі дзяржаве.

У лютым 2025 года маёнтак зноў прадалі — гэтым разам за адну базавую адзінку, або 40 рублёў. Уласніцай стала жыхарка Мінска, якая павінна была аднавіць сядзібу за тры гады. Аднак у верасні 2026 года аб’ект зноў унеслі ў спіс невыкарыстоўванай маёмасці.

Каментары1

  • Думать надо, а потом делать
    30.09.2026
    Ну и дурень этот гражданин США. Как только ввалит кучу денег и приведет хатку в порядок, выяснится, что документы на покупку были оформлены неправильно, и власти дом отожмут

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць