Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда
Дыпламатычная місія таксама заявіла, што «безадказная і недальнабачная еўрапейская палітычная эліта вядзе небяспечную гульню».

Расія будзе гатовая прымяніць ядзерную зброю, калі краіны NATO паспрабуюць ізаляваць Калінінградскую вобласць ад астатняй часткі краіны, гаворыцца ў заяве пасольства Расіі ў Ірландыі.
«Не павінна быць ніякіх сумненняў: Расія будзе гатовая прымяніць увесь свой арсенал, уключаючы ядзерную зброю, для абароны сваёй тэрыторыі, калі краіны NATO паспрабуюць ізаляваць Калінінградскую вобласць ад астатняй часткі краіны».
Дыпламатычная місія таксама заявіла, што «безадказная і недальнабачная еўрапейская палітычная эліта вядзе небяспечную гульню».
Пасольства спаслалася на словы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова пра тое, што, калі Захад нападзе на Расію, яна адкажа, і гэта будзе «зусім іншая і вельмі кароткая вайна».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
[Зрэдагавана]