Жаночую зборную Беларусі па гандболе афіцыйна запрасілі на Кубак нацый. Гэта ўпершыню за пяць гадоў
Жаночая зборная Беларусі па гандболе атрымала афіцыйнае запрашэнне ад Міжнароднай федэрацыі гандбола (IHF) на ўдзел у турніры IHF Nations Trophy, вядомым таксама як Кубак нацый. Спаборніцтвы пройдуць у балгарскім Краневе з 25 да 29 лістапада. Адпаведнае паведамленне ад IHF паступіла ў Беларускую федэрацыю гандбола 27 верасня.

Для беларускай зборнай гэта будзе першы афіцыйны турнір пад эгідай IHF з 2021 года. Першы вучэбна-трэніровачны збор пад кіраўніцтвам Ігара Папругі запланаваны на 12—25 кастрычніка. Яшчэ адзін збор каманда правядзе непасрэдна перад выездам у Балгарыю.
Раней IHF прыняла рашэнне зняць абмежаванні на ўдзел беларускіх камандаў у міжнародных спаборніцтвах.
Апошні на сёння афіцыйны матч жаночая зборная Беларусі ў турнірах пад эгідай IHF правяла ў красавіку 2021 года. Тады беларускі ў другім раўндзе еўрапейскай кваліфікацыі змагаліся за выхад на чэмпіянат свету. Па выніках двух матчаў яны саступілі зборнай Чарнагорыі і не прайшлі ў фінальную частку сусветнага першынства. Пасля таго ж за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскім нападзе на Украіну ў лютым 2022 года беларуская зборная, як і большасць іншых спартыўных камандаў з Беларусі і Расіі, была адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў.
У кастрычніку 2026 года на чэмпіянаце свету ў Марока пад эгідай IHF таксама дэбютуе жаночая зборная Беларусі ва ўзросце да 16 гадоў.
Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася
Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы
«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку
Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры
Каментары