Грамадства

Мінгандлю знайшло ў гродзенскай клініцы рэнтабельнасць на 960%

Міністэрства антыманапольнай палітыкі і гандлю высветліла, што ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы пры разліку тарыфу на нерэгуляваную медыцынскую паслугу выкарыстоўваўся ўзровень рэнтабельнасці ажно 960%.

Фота: Яндэкс-Карты

Клініка ўвяла платную паслугу ўвядзення лекавых прэпаратаў у шклопадобнае цела вока ў выхадныя і святочныя дні. Гэта тлумачылася імкненнем павысіць даступнасць медыцынскай дапамогі.

Пацыент, якому патрэбная такая працэдура, акрамя дарагога прэпарату коштам ад 400 да 500 рублёў, павінен заплаціць яшчэ 280 рублёў за яго ўвядзенне. Адпаведныя захворванні — узроставая макуладэгенерацыя, дыябетычная рэтынапатыя і трамбоз цэнтральнай вены сятчаткі — часцей выяўляюцца ў людзей ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў.

Для фармавання больш абгрунтаваных тарыфаў Мінгандлю накіравала інфармацыю ў Міністэрства аховы здароўя. Ведамству прапанавана прааналізаваць, як фармуюцца цэны на такую паслугу ў іншых установах аховы здароўя, і пры неабходнасці прыняць адпаведныя меры.

Акрамя таго, міністэрства правёў маніторынг сайта tabletka.by, каб праверыць змяненне коштаў на 123 лекавыя прэпараты. Прыкладна на 100 найменняў цэны ў параўнанні з папярэднім месяцам не змяніліся. Для некаторых прэпаратаў кошт знізіўся на 0,1—6,7%.

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць