Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі праверыла 12 з 16 крамаў расійскай сеткі электронікі DNS — і парушэнні знайшлі ў кожнай з іх. Сярод асноўных прэтэнзій — адсутнасць або няпоўная інфармацыя пра тавары, адсутнасць цэннікаў і невыкананне абавязковага асартыменту.

Па выніках праверкі Мінгандлю выдала шэсць рэкамендацый і пяць прадпісанняў аб забароне продажу тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. У прыватнасці, гаворка ідзе пра картрыджы і чорнае чарніла. Акрамя таго, у крамах знайшлі тавары без неабходных сертыфікатаў адпаведнасці — сярод іх халадзільнікі, пральныя машыны і маразільнікі. Інфармацыю пра гэта міністэрства накіруе ў Дзяржстандарт.
За студзень—жнівень 2026 года Мінгандлю праверыла больш за 3,7 тысячы гандлёвых аб’ектаў. У выніку было выдадзена больш за 1,6 тысячы рэкамендацый і 480 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў. Агульная сума штрафаў у сферы гандлю перавысіла 105,8 тысячы рублёў.
У справе кантролю за цэнамі парушэнні знайшлі больш чым у 220 суб’ектаў гаспадарання. Ім выдалі 112 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў. Сума штрафаў склала больш за 235,6 тысячы рублёў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары