Грамадства88

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням

На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

Святлана Ціханоўская з Элінай Валтанен, фота ОСЦ

Пасля сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сродкі будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням, вызваленым і іх сем’ям. Фонд працуе праз правераныя партнёрскія арганізацыі і забяспечвае фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.

Гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў Міжнародны гуманітарны фонд. Новая дапамога асабліва важная на фоне новых вызваленняў: 16 верасня з беларускіх турмаў выйшлі 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Падчас сустрэч таксама абмеркавалі далейшыя намаганні па вызваленні палітвязняў, сітуацыю бяспекі ў Беларусі і рызыкі далейшага ўцягвання краіны ў расійскую вайну супраць Украіны. Асобна з дзяржаўным сакратаром Ціханоўская ўзняла праблемы беларусаў, якія жывуць у Фінляндыі, — пратэрмінаваныя пашпарты, дакументы і легалізацыя.

«Дзякую Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары8

  • Жора
    23.09.2026
    Патрэбна празрыстасць, бо колькі не выдзяляй, усё роўна потым будзе "экстраны збор" і па тысячы ад народа.
  • масла маслянае
    23.09.2026
    Вочарасплюшчальніца, ахова - бюджэт Літвы, МГФ - салідарныя ўнёскі некалькіх дзяржаў, мэтавыя - на дапамогу палітвязням. А вы ўсё ў адну кучу, каб грунтоўней выглядала... Каб весціся на вашы тупыя маніпуляцыі са словамі "гранты, грошы, фонды, скралі, караул", IQ мусіць каля нуля.
  • Дзікпікавіч
    23.09.2026
    Сярога, вучысь у жонкі

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць