Грамадства11

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»

Гэта не адліга, проста вось так працуе кадэбісцкі бюракратычны механізм.

За апошнія тыдні са спісу «тэрарыстаў», які вядзе КДБ, прыбралі 12 чалавек. Усё гэта былыя палітвязні. З іх нарэшце будуць знятыя фінансавыя абмежаванні — людзі змогуць адкрываць банкаўскія рахункі, купляць і прадаваць нерухомасць, афармляць на сябе сім-карткі.

Сярод іх Дзяніс Сырэц, Віталь Жылінскі, Яўген Чуміла, Максім Ражкоў, Сяргей Кірыенка, Аляксандр Галуза, Мікалай Галалюк, Сяргей Савіч, Дзмітрый Удалееў, Кірыл Кузняцоў, Дзмітрый Богуш і Юрый Ташкінаў.

Не варта шукаць у гэтым нейкіх палітычных паслабленняў, насамрэч КДБ проста выконвае сваю ж працэдуру — паводле пастановы, калі ў чалавека пагашаецца судзімасць па «тэрарыстычных» артыкулах, то і са спісу яго трэба выкрэсліваць.

Зараз прыйшла чарга некаторых з палітвязняў, вызваленых па памілаванні ў жніўні і верасні 2024 года. У тых з іх, каго судзілі па няцяжкіх палітычных артыкулах, судзімасць трымалася два гады.

Цяпер яны могуць хаця б абслугоўвацца ў банках.

Нагадаем, у спіс «тэрарыстаў» уключаюцца людзі, якіх арыштавалі па некаторых з крымінальных артыкулаў. У прыватнасці, гэта арт. 130 (Распальванне варожасці), арт. 293 (Масавыя беспарадкі), арт. 361 (Заклікі да шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі), а таксама некаторыя іншыя. Прычым для ўключэння ў спіс не трэба нават быць асуджаным — дастаткова выстаўленага абвінавачвання.

На гэты момант у беларускай частцы спісу «тэрарыстаў» 738 чалавек (у замежнай — 736 чалавек, там афганцы, іракцы, паўночнакарэйцы і іншыя прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый).

Па якіх артыкулах судзілі 738 беларускіх «тэрарыстаў»? (У некаторых з іх абвінавачванне адразу па некалькіх «тэрарыстычных артыкулах»).

502 чалавекі абвінавачваліся ў «распальванні варожасці» — фактычна ў напісанні крытычных каментароў.

У 260 чалавек у абвінавачванні фігураваў артыкул 361 — заклікі да дзеянняў на шкоду нацбяспецы. Гэта таксама пераважна каментатары.

95 чалавек судзілі за «акт тэрарызму» (арт. 289), 77 чалавек палічылі ўдзельнікамі «масавых беспарадкаў» (арт. 293).

Каментары1

  • .
    23.09.2026
    Беларусаў выдалялі са Спісу тэрарыстаў КДБ яшчэ ў 2020-м, з-за перакваліфікацыі прысуду. Пасля ў 2024-м Вясна прыводзіць колькасць 9 выдаленых беларусаў (прычыны не ўдакладняў).
    А з 2025 года, як пісалі, змянілася заканадаўства і пачалі выдаляць тых, хто пагасіў судзімасць. То-бок, зараз даўно не першая партыя.

    Акрамя таго, існуе спіс экстрэмістаў МУС, які працуе па іншых правілах.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць