Грамадства11

Плату за сучаснае арэнднае жыллё прапанавалі павысіць

Урад Беларусі прапанаваў павысіць плату за сучаснае арэнднае жыллё. Пра такую ініцыятыву, заснаваную на прапанове Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведаміў віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніка, пастаўлена задача забяспечваць арэнднае жыллё мінімальна неабходным наборам бытавой тэхнікі і мэблі. Паляпшэнне якасці і ўпарадкавання кватэр, лічыць чыноўнік, непазбежна паўплывае і на кошт арэнды. Пры гэтым кардынальных зменаў у гэтай сферы не плануецца: наяўныя механізмы надання арэнднага жылля і формулу разліку платы хочуць толькі дадаткова наладзіць.

Цяпер базавая плата разлічваецца ў залежнасці ад базавай велічыні. Як патлумачыў Церахаў, 0,2 базавай велічыні, што адпавядае 9 рублям за квадратны метр, памнажаецца на плошчу кватэры. Такім чынам, базавая арэндная плата за двухпакаёвую кватэру плошчай 60 квадратных метраў складае 540 рублёў у месяц. Аднак фактычна па такіх расцэнках плаціць не больш за 30% наймальнікаў, бо далей прымяняюцца дадатковыя каэфіцыенты ў залежнасці ад месца размяшчэння жылля.

Напрыклад, для кватэры ў сельскай мясцовасці выкарыстоўваецца каэфіцыент 0,1. У такім выпадку замест 540 рублёў арэнда будзе каштаваць 54 рублі ў месяц. У Мінску каэфіцыент залежыць ад размяшчэння дома і складае ад 0,5 да 1,5. Таму плата за аналагічную кватэру ў сталіцы можа вагацца ад 270 да 810 рублёў.

Прапанова ўрада прадугледжвае, што для новага арэнднага жылля, абсталяванага тэхнікай і мінімальным наборам мэблі, базавы разлік будуць весці не ад 0,2, а ад 0,3 базавай велічыні. У выніку базавая плата за кватэру плошчай 60 квадратных метраў да прымянення павышальных або паніжальных каэфіцыентаў складзе 810 рублёў замест цяперашніх 540.

Церахаў таксама нагадаў, што для асобных катэгорый наймальнікаў дзейнічаюць дадатковыя паніжальныя каэфіцыенты. Каэфіцыент 0,1 прымяняецца да маладых спецыялістаў, дзяржаўных службоўцаў і маладых рабочых запатрабаваных прафесій, пералік якіх вызначаюць выканкамы.

На практыцы гэта азначае, што для такога спецыяліста арэнда кватэры з базавым коштам 540 рублёў за 60 квадратных метраў у сельскай мясцовасці паводле цяперашніх расцэнак можа складаць усяго 5,4 рубля ў месяц.

Каментары1

  • БДЭУ
    23.09.2026
    Трэба разабрацца. Гэта і пра арэнднае і пра ўсё іншае. У нас ёсць Нацбанк і беларускі рубель. А яшчэ ёсць Савмін з базавай велічынёй, якая мае прыкметы нацыянальнай валюты, па сваёй сутнасці. Можа адразу з гэтым трэба разабрацца?

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу6

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць