Грамадства11

Мак.by будуе рэстаран у Наваполацку

Рэстаран з'явіцца непадалёк ад гандлёвага цэнтра «Капітал». Гэты аб'ект стане другім пунктам сеткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, піша «Наваполацк анлайн».

Ілюстрацыйнае фота

Лакацыя для будучай установы Mak.by знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад галоўных транспартных артэрый і буйных інфраструктурных аб'ектаў Наваполацка: паблізу 10‑га мікрараёна, дзе ўжо пачалося будаўніцтва новага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Новы Mak.by зможа адначасова прыняць 97 гасцей, а ў цёплы сезон да іх дададуцца яшчэ 48 месцаў на адкрытай летняй тэрасе.

Працэс замовы цалкам лічбавізуюць: унутры ўсталююць інтэрактыўныя кіёскі самаабслугоўвання і электронныя меню-борды, а патокі наведвальнікаў падзеляць на зоны чакання і выдачы. 

Аўтамабілісты змогуць скарыстацца хуткай лініяй Mak.Drive, для якой прадугледжана паркоўка на 21 машына-месца.

Па ўзгадненні з гарадскімі ўладамі кампанія бярэ на сябе абавязацельствы па комплексным добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Тут разаб'юць новы сквер, дзе пракладуць пешаходныя дарожкі, усталююць сучасныя лаўкі і змантажуюць сістэму дэкаратыўнага асвятлення.

Каментары1

  • Бывший политический заключённый
    23.09.2026
    Прямо в зоне постройте.
    Коля "Параша" будет очень рад. Ведь он теперь "афицэгр", а не прапорщик lol

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць