Ацяпляльны сезон у сталіцы пачнецца 24 верасня. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Першымі цяпло атрымаюць установы першай чаргі. З 24 верасня ацяпленне пачнуць уключаць у дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах.
Таксама ацяпленне пачнуць падаваць ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гатэлі.
Каментары