Грамадства

У Мінску на месцы закінутых тэрыторый і старых паветак будуць будаваць катэджы

Новыя катэджы з'явяцца ва ўсіх раёнах сталіцы.

Ілюстрацыйнае фота

У найбліжэйшыя гады на такіх пляцоўках плануюць пабудаваць 360 катэджаў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Мінскбуда» Анатоль Вядзерчык, пішуць «Мінск-Навіны».

Новыя катэджы з'явяцца ва ўсіх раёнах сталіцы — у залежнасці ад лакацыі ў кожным з іх пабудуюць ад 1 да 25 дамоў. Для гэтага падбіраюць пляцоўкі, дзе немагчыма размясціць шматпавярховую забудову або прамысловыя аб'екты.

— У Мінску ёсць частка пляцовак, якія не выкарыстоўваюцца. Яны альбо закінутыя, альбо там стаяць незруйнаваныя паветкі. Было прынята рашэнне на гэтых пляцоўках, якія немагчыма выкарыстаць пад панэльнае жыллё альбо якую-небудзь вытворчасць, пабудаваць індывідуальныя жылыя дамы, — растлумачыў Анатоль Вядзерчык.

Першыя дзевяць аб'ектаў прадпрыемства ўжо знаходзяцца ў працы. Два з іх найбліжэйшым часам выставяць на аўкцыён, а яшчэ сем катэджаў плануюць здаць у наступным годзе. Зямельныя надзелы пад будаўніцтва будуць выдаваць на правах арэнды.

Паводле слоў кіраўніка «Мінскбуда», дамы будуць здавацца ў высокай ступені гатоўнасці, з усімі падведзенымі інжынернымі сеткамі, каб пакупнікам заставалася выканаць толькі чыставое аздабленне

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць