«Трымаю кулакі за поспех яго місіі і за яго наступны прыезд у Беларусь!», — напісаў журналіст.

Фота з фэйсбука Анджэя Пачобута
Журналіст і экс-палітвязень Анджэй Пачобут сустрэўся ў Вашынгтоне са спецпасланнікам Трампа Джонам Коўлам.
«У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША я размаўляў са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа ў Беларусі Джонам Коўлам пра польскую меншасць у Беларусі, Саюз палякаў, а таксама пра палітычных зняволеных і магчымасці паляпшэння ўнутранай сітуацыі ў Беларусі.
Я ўдзячны Коўлу за яго дзейнасць дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітычных зняволеных. Трымаю кулакі за поспех яго місіі і за яго наступны прыезд у Беларусь!» — напісаў Анджэй Пачобут.

Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары