У Мінску ў цэнтр горада вернуць два папулярныя аўтобусныя маршруты — № 65 і № 74с, паведаміла ДП «Сталічны транспарт і сувязь».

З панядзелка, 5 кастрычніка 2026 года, аднаўляецца рух аўтобуса № 74с «ДС «Малінаўка-4» — Гарадскі Вал» па ранейшым маршруце да канчатковага прыпынку «Гарадскі Вал». Пры гэтым захаваецца хуткасны рэжым руху.
З 7 кастрычніка маршрут № 65 таксама будзе падоўжаны да канчатковага прыпынку «Гарадскі Вал».
Рашэнне аднавіць ранейшую схему руху прынялі пасля выпрабавання скарочанага маршруту і аналізу пасажырапатокаў.
Пра скарачэнне маршрутаў гэтых аўтобусаў стала вядома 21 верасня, і гэта выклікала незадавальненне шматлікіх мінчукоў.
Каментары