Свет11

Крэмль: Рашэнне пра ўдзел Пуціна ў саміце G20 яшчэ не прынятае

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў у чацвер пракаментаваў заяву дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа пра тое, што Белы дом накіраваў прэзідэнту Расіі запрашэнне на снежаньскі саміт G20.

Фота: Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Ці прыме Пуцін запрашэнне, якое прадугледжвае новую сустрэчу з прэзідэнтам Дональдам Трампам, яшчэ не вырашана, паведаміў Пяскоў, піша Бі-бі-сі.

«Пакуль пра гэта гаварыць заўчасна, рашэнне яшчэ не прынятае. Мы сапраўды з удзячнасцю ўспрымаем гэтае ветлівае запрашэнне. Мы цэнім гэтае запрашэнне, і яно будзе прапрацаванае», — сказаў ён журналістам.

Напярэдадні дзяржаўны сакратар ЗША сустракаўся з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым на палях Генеральнай асамблеі ААН. Пасля сустрэчы, якая працягвалася 52 хвіліны, Рубіа сказаў журналістам: «Мы запрасілі прэзідэнта Пуціна на саміт G20. Мы лічым, што гэта магчымасць для яго пагутарыць не толькі з нашым прэзідэнтам, але і з іншымі сусветнымі лідарамі. Мы спадзяёмся, што ён прыме гэтае запрашэнне і што ў снежні такая сустрэча адбудзецца».

Пяскоў заявіў, што Расія будзе ўдзельнічаць у G20, як і ў папярэднія гады: «Яе [Расіі] удзел можа быць або на вышэйшым узроўні, або на больш нізкім узроўні, на працоўным узроўні. Але ў кожным выпадку Расія мае на ўвазе максімальна эфектыўна працягваць свой удзел».

Каментары1

  • Ёсік
    24.09.2026
    Нікуды ён не паедзе, няма валізак столькі.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць