Грамадства33

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на мужчыну напісалі заяву ў міліцыю

Цяпер сілавікі настойліва намякаюць, што аўтару лепш выдаліць ролік з тыктока.

Сяргей Какоўка. Скрыншот відэа ў тыктоку

Некалькі тыдняў таму Сяргей Какоўка, які падпісаны ў тыктоку як «Разбуральнік», прыйшоў у мінскую паліклініку №24. Месца гэтае вядома ўсім, хто мае пасведчанне кіроўцы — менавіта там неабходна праходзіць медыцынскі агляд.

Мужчына быў у шоку ад таго, як усё там адбываецца. Кажа, у чарзе было больш за 150 чалавек. Ён чакаў тры гадзіны, каб атрымаць накіраванне на той медагляд. А потым прабегся па ўсіх неабходных дактарах за 10 хвілін. Кажа, што, улічваючы колькасць людзей, медыкі проста ставяць пячаткі.

Скрыншоты відэа. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

Відэа з паліклінікі мужчына выклаў у тыктоку — і не вельмі падбіраў словы, калі прасіў чыноўнікаў звярнуць увагу на праблему. Агулам два яго роліка па гэтай тэме набралі каля мільёна праглядаў. 

@snosdomov_minsk_belarus Бардак млять!!! . Чиновники, обратите внимание на эту ситуацию, сколько можно уже!!! . #минск #чпминск #минсксейчас #минскаяправда ♬ оригинальный звук - ⚒️РАЗРУШИТЕЛЬ⚒️

Цяпер жа гісторыя атрымала працяг. Днямі Сяргею патэлефанавалі з міліцыі. Высветлілася, што на мужчыну напісалі заяву за тыя відэа.

Сяргей здзівіўся і спытаў, на што паскардзіўся незнаёмец.

«Ён кажа: «Наконт таго, што некаторыя асобы, якія трапілі ў кадр, супраць таго, каб іх бачыла грамадства». Мужчына ж лічыць такую прэтэнзію трызненнем, бо не здымаў нікога спецыяльна — ён проста хацеў паказаць памер чаргі.

@snosdomov_minsk_belarus

Нет слов . По факту предъявить за правду нечего, склонились на то что типо мое лицо попало на камеру, мне это не нравится .

♬ оригинальный звук - ⚒️РАЗРУШИТЕЛЬ⚒️

Міліцыянт, па словах блогера, сказаў, што сам добра разумее, што адбываецца ў паліклініцы №24. Але ж падкрэсліў, што Сяргей мусіць прыехаць на размову ў міліцыю. 

«Я да чаго гэта ўсё? Як толькі ты адкрываеш рот на праўду, цябе адразу пачынаюць шчаміць». Мужчына расказаў, што сілавік папярэдзіў, відэа лепш выдаліць. Але ж ён прынцыпова не хоча гэтага рабіць. 

Каментары3

  • Агент Капялюш
    20.09.2026
    Нейкі паклёп на Незалежную Беларускую Дзяржаву, Зянон не адобрыць
  • Імя
    20.09.2026
    Мінчук Сяргей толькі што адкрыў, як усё ўладкавана ў грамадстве, дзе ён жыве. І як шмат хто да яго - страшна здзівіўся!
  • як у 2020
    20.09.2026
    Зразумелая занепакоенасць міліцыі: пра такія чэргі трэба адразу ў 102 паведамляць, каб прыехалі ды разагналі, без тык-токаў. Іншых лепшых способаў скарачэння чэргаў у краіне "без дэфіцыту дактароў" пакуль не прыдумалі.

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам6

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам6

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць