Грамадства11

Ацяпленне ў Беларусі будуць уключаць па абноўленым рэгламенце

Ацяпляльны сезон у Беларусі сёлета будуць пачынаць паводле абноўленага рэгламенту. Пра гэта расказалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Калі раней мясцовыя органы ўлады павінны былі дачакацца пяці халодных дзён, то цяпер падачу цяпла можна пачынаць ужо пасля трох.

У першую чаргу ацяпленне ўключаць у сацыяльных аб'ектах: дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках і санаторыях. Гэта адбудзецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра складзе +10 градусаў і ніжэй.

Потым да цеплазабеспячэння падключаць жылыя дамы — пры тэмпературы знешняга паветра +8 градусаў і ніжэй.

Адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі пачнуць ацяпляць пасля поўнага падключэння жылога фонду.

Каментары1

  • .
    21.09.2026
    Папулізм. Бо халодны (тылавы) сектар цыклона можа праходзіць праз канкрэтны пункт цягам 1-3 дзён. А вось 5 халодных дзён запар без пацяпленняў гэта ўжо прыкмета стабільнага, а не часовага пахаладання, на якое не ўплываюць цыклоны. Або даволі сур’ёзны закід арктычнага паветра, які, калі трымаецца столькі, патрабуе ўжо і ацяплення.
    Таму 5 дзён было лепшым парогам, чым 3, нават навукова абгрунтаваным.

    Ясна, што неабходнасць цэнтралізавана рэгуляваць уключэнне-выключэнне цяпла ёсць спецыфіка такой гарадской сістэмы. Пры індывідуальным ацяпленні дамоў пытання не было б.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць