Грамадства55

«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі

Гэтую гісторыю блогеру Ігару Лосіку ўчора расказала дзяўчына, якую вызвалілі 16 верасня.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak / Anadolu via Getty Images

Пасля першага буйнога вызвалення палітвязняў год таму дзяўчаты ў жаночай калоніі ў Гомелі пачалі жыць надзеяй. У снежні вызвалілі Марыю Калеснікаву і іншых дзяўчат. У сакавіку — яшчэ адну партыю.

Усе на лагеры жылі гэтай матэматыкай: Коўл прыязджае прыблізна раз на тры месяцы. Значыць, хутка і мы. Слова «Коўл» стала ў калоніі амаль магічным. Любая навіна, ліст, чутка — абы там было прозвішча Коўл.

Аднойчы камусьці ў лісце напісалі, што Джон Коўл у маі прыляціць у Беларусь і збярэ 1000 чалавек на пратэстанцкі фестываль. Дзяўчаты пачалі думаць: «Тысяча чалавек? Гэта ж, напэўна, зашыфраванае паведамленне. Коўл збіраецца вызваліць тысячу палітвязняў!»

А потым па тэлевізары ўбачылі, што ў Мінску сапраўды сабраліся тысячы вернікаў, Франклін Грэм і жонка Коўла. Аказалася, усё было літаральна, ніякага шыфру. Сумна, але надзея нікуды не дзелася.

Навіны ў лагер траплялі рознымі шляхамі — праз лісты, размовы, спатканні.

І вось аднойчы хтосьці з волі прынёс такую чутку: Джона Коўла запыталіся ў твітары, калі ён прыедзе ў Мінск. Адказ: Soon!

І тут пачалося найцікавейшае. Што такое soon? Праз тры дні? Праз тыдзень? Праз месяц? Ці гэта такое амерыканскае «хутка», якое можа азначаць увогуле што заўгодна?

А потым Коўлу задалі яшчэ адно пытанне: «Ці хутка выйдуць яшчэ палітычныя зняволеныя?» І ён адказаў: Yes!

Усё. Гэтага было дастаткова. У жаночай калоніі нарадзіўся свой флэшмоб.

— Калі пойдзем у бібліятэку?

— Soon!

— Пап’еш са мной кавы? — Yes!

— У цябе будзе працяглае спатканне? Калі?

— Yes, soon!

Смяяліся. Жартавалі. Таму што часам у калоніі жарт — гэта проста спосаб не вар'яцець ад чакання. Дзяўчаты вырашылі пасля вызвалення нават зрабіць свой мерч з Джонам Коўлам і словамі yes, soon!

На сёння на Антошкіна ў Гомелі знаходзяцца каля ста жанчын, прызнаных палітычнымі зняволенымі. І яны працягваюць чакаць. Ловяць літаральна кожную чутку, якая да іх даходзіць праз сцены і калючы дрот. Кожнае «хутка». Хутчэй бы гэтае «хутка» надышло.

Каментары5

  • Лосік, не здзеквайцеся
    18.09.2026
    А хто ўнясе плату за гэтых людзей? Ніхто не будзе ўнасіць за іх плату, а Лукашэнка проста так нікога не вызваліць. Ну можа Лосік заплаціць. Я не ведаю. Каму яны патрэбныя?
  • Цынічнанька мгм
    18.09.2026
    Хто ў спісе на вызваленне, той ведае, што ён у спісе 🤫 А хто не ведае, што ён у спісе, то ён 100% не ў спісе, і ў яго ніколі не трапіць. Перадайце калі-ласка гэта палітзняволеным, з простых, каб яны разумелі, чаго ім чакаць, а чаго не чакаць. Гэта вельмі важна, каб у людзей не здалі нэрвы ад бессэнсоўнага чакання таго, чаго не будзе. Іх такім чынам катуюць. Калі ты разумееш, што анёл з нябёс не прыляціць, яно прасцей будзе выжыць. Такія ілжывыя чаканні могуць забіць у турме, або звесці з глузду.
  • Аналитик
    18.09.2026
    Бывший политический заключённый,
    Можно радоваться освобождению заключённых и одновременно понимать, что для Лукашенко оно превратилось в циничную торговлю людьми. Это не взаимо исключающие вещи. Каждый лишний день в тюрьме - это риск, и освобождение - это позитив. Вместе с тем нахождение Лукашенко у власти способствует тому, что всё большая доля беларусов побывает в тюрьме. Он увидел для себя золотую жилу - не надо менять систему и проводить демократические реформы, достаточно запастись заложниками.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць