Грамадства

У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам

Тыдзень таму новая гандлёвая сетка прыйшла ў Гомель, а ў пятніцу Oliva адчынілася і ў Мінску. Першая ў сталіцы крама сеткі прыгажосці і чысціні пачала працаваць у Чыжоўцы. Адкрыццё выклікала ажыятаж сярод мясцовых жыхароў, піша Realt.by.

Oliva — новая сетка крамаў прыгажосці і чысціні ў Беларусі. Oliva належыць групе кампаній «Дабраном», якая таксама развівае сеткі «Капеечка» і «Маяк». Пасля адкрыцця першай крамы ў Гомелі і выхаду ў Мінск сетка плануе маштабнае пашырэнне па ўсёй Беларусі.

Новы рытэйлер будзе развівацца ў сегменце крам з акцэнтам на нізкія цэны. Стаўка зроблена на дэкаратыўную касметыку і касметыку догляду, парфумерыю, сродкі гігіены і бытавую хімію. Іх дапаўняюць тавары для дома, дзяцей і хатніх жывёл.

Мінскі магазін плошчай каля 100 «квадратаў» адносіцца да фармату «каля дома». На паліцах сабраны тавары з Беларусі і іншых краін. Асартымент адрозніваецца ад іншых крамаў.

З касметыкі і сродкаў гігіены тут можна знайсці міцэлярную ваду Garnier (400 мл) за 12,99 рубля, набор з шампуню Elseve (400 мл) і бальзаму (300 мл) за 10,59 рубля, зубную пасту Colgate за 4,49 рубля і антыперспірант Rexona (40 мл) за 7,99 рубля. Упакоўка з васьмі трохслаёвых рулонаў туалетнай паперы Papia каштуе 6,79 рубля.

У аддзеле бытавой хіміі можна набыць сродак для мыцця посуду Fairy (450 мл) за 4,79 рубля, парашок Tide (2,5 кг) — за 14,99 рубля, кандыцыянер Vernel (1,82 л) — за 11,99 рубля. Упакоўка Bimax з 80 капсуламі для мыцця каштуе 39,99 рубля.

«Мы пачынаем сваё развіццё ў Беларусі. Мінск і Гомель сталі першымі гарадамі, дзе адкрыліся крамы новай сеткі, але неўзабаве іх можна будзе знайсці і ў іншых гарадах. Планы ў нас маштабныя, і мы бачым вялікі попыт сярод насельніцтва на якасныя непрадуктовыя тавары па нізкіх цэнах», — адзначаюць у сетцы Oliva.

У магазіне дзейнічае бонусная «Добрая карта», якую бясплатна афармляюць на касе. Да 11 кастрычніка па ёй налічваюць падвойныя бонусы. Таксама дзейнічае кэшбэк 20% ад сумы пакупкі тавараў для догляду за валасамі і ротавай поласцю. Некаторыя тавары можна набыць па акцыі «2+1=3».

На адкрыцці было ажыўлена: прыйшлі сотні чалавек. Іх сустракалі падарункамі, спецыяльнымі прапановамі і бонусамі. За пакупкі можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.

Першая мінская крама Oliva працуе штодня з 09:00 да 22:00 у Чыжоўцы па праездзе Галадзеда, 13.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць