Грамадства33

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Калонка члена расійскага Савета па знешняй і абароннай палітыцы Аляксандра Насовіча, што Расію чакае яшчэ адна «СВА», а менавіта вайна з Літвой, была апублікавана сёння раніцай.

У матэрыяле гаварылася пра патэнцыйную магчымасць Літвы размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю і пра тое, як Расія павінна будзе на гэта адказаць. На думку аўтара матэрыялу, у такім выпадку Расія можа адмовіцца ад уводу сухапутных войскаў і адразу нанесці ракетны ўдар з адпаведным зарадам.

«Нельга сказаць, што ў Расіі зусім няма выбару. У Расіі ёсць выбар: як ваяваць. Гаворка нават не пра тое, доўга ці хутка. Зразумела, што хутка: ваенны канфлікт у Прыбалтыцы проста ў сілу геаграфіі не можа быць такім жа, як ва Украіне», — лічыць Насовіч.

Публікацыю заўважылі іншыя СМІ, якія напісалі пра яе. Неўзабаве калонку з сайта РІА Навіны» выдалілі.

Спачатку адкрывалася старонка з памылкай 404, а пазней выданне вырашыла растлумачыць выдаленне матэрыялу.

«Артыкул пазаштатнага аўтара Аляксандра Насовіча быў выдалены з сайта ria.ru, паколькі не адпавядае меркаванню рэдакцыі, рэдакцыйнай палітыцы і дзяржаўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца цяпер у паведамленні.

Каментары3

  • Кол
    25.09.2026
    Ха-ха. :) Аднак заява прайшла, інфармацыя данесена, ігнараваць яе нельга. Кшталту, мы так не лічым і такога не казалі, але майце на ўвазе...:)
  • Александр Носович "Фээсбэ" проиграл
    25.09.2026
    Всё, маленькое победоносное СВО закончилось за три часа. 404. Расходимся.
  • так-так
    25.09.2026
    Назіранне: пад арыгінальнай навіной - ніводнага каментара ад мясцовых "літвінаў". Вельцашаноўныя Паны-рада, а дзе ж заклікі ўступаць у Літоўскі Легіён імя Жалігоўскага і бараніць слаўную сталіцу нашых продкаў, чыйго сапраўднага імя вы, шчыры белы-рускі этнас, выракліся?! Дзе абвяшчэнне Ўрада Сярэдняй Літвы? Толькі не кажыця, што праслаўленая ў сеткава-канапавых бітвах харугва крылатых гусараў спужалася нейкіх там "Іскандэраў" і "арэшнікаў". Паньства, склікайце паспалітае рушанне тэрмінова! Лік ідзе нават не на месяцы і тыдні - на дні ды гадзіны.

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»32

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»32

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць