Грамадства1010

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»

Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік адказаў на пытанне, як ён ставіцца да беларускай мовы. Адбылося гэта ў падкасце, дзе абодва спікеры размаўлялі паміж сабой па-руску, піша «Трыбуна».

Дзяніс Лазавік

«Я не размаўляю па-беларуску. Я не тое каб у гэтым шару, але пазіцыя — што, зразумела, мова вымірае. І без нейкага сур'ёзнага дзяржаўнага ўмяшання, як бы, натуральна, яна і канчаткова вымрэ. Ну, будзе там нейкая колькасць людзей у вёсках, якія размаўляюць на беларускай або там, што называецца, на трасянцы.

Дзяржаўнага ўмяшання мы не хочам, каб калі ў краме размаўляеш па-руску, то табе дубінка прылятае: «Не, гавары па-беларуску». Калі нешта такое будзе, тады можна думаць, што яна можа зноў стаць адзінай дзяржаўнай і наогул застацца ва ўжытку. А ў любым іншым выпадку некалькі дзясяткаў гадоў — і ўжо зусім нават у тралейбусах [пры аб’яўленні прыпынкаў] вы яе не пачуеце.

Я разумею беларускую, але я на ёй зусім не размаўляю. У гэтым плане мне не вельмі пашанцавала з настаўніцай. А як-небудзь вучыць яе — не ведаю. У мяне было такое жаданне аднойчы, але гэта шмат часу займае. Ды і з кім я буду на ёй размаўляць — таксама незразумела.

А спецыяльна пачынаць размаўляць толькі на беларускай… Ну, вось зараз бы мы (канец фразы гаворыць па-беларуску — Tribuna.com) размаўлялі на беларускай мове…

Па-мойму, наогул нікому нязручна зусім. Тыпу людзям напружвацца, каб зразумець. Навошта гэта трэба?

Я ў гэтым плане глядзеў нейкія дэбаты. Ёсць такі расійскі блогер Аляксандр Штафанаў. І ён там дэбатаваў якраз пра беларускую мову. У мяне ў гэтым плане пазіцыя з ім супадае (Штафанаў, які вучыўся ў школе ў Віцебску, заяўляў, што можна «або змірыцца, што беларуская мова вымірае, або звярнуцца да дзяржаўнага гвалту». — Tribuna.com).

Ну, проста таму што немагчыма [беларускую мову] назад устанавіць без сур'ёзнага ўмяшання. Гэта, як правіла, дрэнна заканчваецца. І навошта гэта трэба — незразумела. Вось», — сказаў Лазавік.

Цяпер 19‑гадовы Дзяніс Лазавік стаў гросмайстарам па шахматах яшчэ ў 2022 годзе, у 16‑гадовым узросце. Ён наймаладзейшы беларус, які дасягнуў такой вяршыні. У 2023 і 2025 гадах ён выйграў чэмпіянат Беларусі. Таксама атрымаў вядомасць дзякуючы паспяховым выступам у бліц– і рапід-турнірах у інтэрнэце (у тым ліку на Chess.com) і на міжнародных спаборніцтвах (Champions Chess Tour і інш.).

Каментары10

  • Чарговы прыклад
    24.09.2026
    Не кожны грасмайстар - разумны чалавек.
  • кхе
    24.09.2026
    Калі нават адзін носьбіт мовы застанецца яна не можа лічыцца мёртвай.
  • leja
    24.09.2026
    Чарговы прыклад, разумных там амаль няма

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць