Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Пакістан павінны больш актыўна развіваць эканамічныя адносіны. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы са старшынёй Сената Пакістана Саідам Юсуфам Рэзой Гілані, паведамляе БелТА.

Па словах Лукашэнкі, паміж кіраўніцтвам дзвюх краін склаліся добрыя палітычныя адносіны, але эканамічнае супрацоўніцтва пакуль не адпавядае іх узроўню. Ён нагадаў пра дамоўленасць з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам істотна актывізаваць эканамічныя сувязі ў гэтым і наступным гадах.
Асобна Лукашэнка адзначыў неабходнасць наладзіць нармальны фінансавы абмен і плацежную інфраструктуру паміж дзвюма краінамі.
Паводле яго слоў, апошнім часам тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам зніжаецца, у тым ліку праз праблемы з правядзеннем плацяжоў.
Лукашэнка выказаў спадзяванне, што пасля візіту пакістанскай дэлегацыі гэтыя пытанні ўдасца вырашыць, што дазволіць пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
Раней беларускія ўлады спадзяваліся, што Пакістан дапаможа развязаць востры кадравы крызіс. Тэма супрацоўніцтва ў гэтай галіне паміж Беларуссю і Пакістанам узнікла пасля сустрэч беларускіх і пакістанскіх чыноўнікаў. У красавіку 2025 года Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер Пакістана Шахбаз Шарыф дамовіліся распрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх рабочых. Абмяркоўваецца магчымасць прыняць у Беларусі да 100—150 тысяч чалавек, але пакуль што ні ў ва што сапраўды сур'ёзнае і маштабнае гэта, як выглядае, не вылілася. Апошнім часам новыя надзеі ў гэтай справе ўлады сталі ўскладаць на Узбекістан.
Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі
У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі
У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій
У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем
Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі
Каментары